Адзіны ў свеце падручнік па беларускай стэнаграфіі напісаў краязнаўца з Ліды

Станіслаў Суднік ужо 4 гады выкладае гэты прадмет у Лідскім каледжы.

Паняццю “стэнаграфія” (хуткапіс асаблівымі знакамі) больш за 400 гадоў (упершыню тэрмін ужыты ў Англіі Дж. Уілісам у 1602 годзе). А беларусы да нядаўняга часу сваёй сістэмы не мелі, карысталіся расійскай, вынайдзенай амаль 200 гадоў таму. Дарэчы, да рэвалюцыі стэнаграфія прыраўноўвалася ў Расійскай імперыі (куды ўваходзіла і Беларусь) да ведання замежнай мовы…

Гэтую недарэчнасць выправіў вядомы краязнаўца з Ліды Станіслаў СУДНІК. Спадар Станіслаў захапіўся стэнаграфіяй яшчэ ў школе, а колькі гадоў таму вырашыў выправіць хібу і распрацаваў беларускую сістэму стэнаграфіі. Тэкст цалкам.