Альтэрнатыўны пікнік: музыка пад дажджом (фотарэпартаж)

1

Любяць беларусы святы. І не важна, дзяржаўны (Дзень незалежнасці) або рэлігійны (тыпу Вялікадня), або сямейны (крысціны дачкі ці дзень нараджэння цешчы). Як гаворыцца ў такіх выпадках, была бы нагода.

2

Пры гэтым, адны грамадзяне, сабраўшыся ўсім сямействам, яшчэ ў абед выходзяць на праменад па любімаму гораду. Іншыя, зусім не ў сілу нізкай ступені патрыятызму, імкнуцца пакінуць месца пражывання і з’ехаць падалей ад ляманту і дбайна ачэпленым АМАПам цэнтра. Хто едзе палоць градкі на лецішчы, іншыя – наведаць сваякоў, а яшчэ ў Беларусі шмат маляўнічых месцаў, дзе можна файна адпачыць на прыродзе з сябрамі.

3

Акурат, у Дзень вызвалення нашага Мінска, сотня маладых грамадзян (несумненна, было б больш, калі б не надвор’е) сабралася ў Парку прыгодаў «Крутагор’е», што размяшчаецца кіламетрах у 18 ад горада на тэрыторыі былой ваеннай базы сувязістаў, пераабсталяваным ў 90-я ў кэмпінг «Перабудова».

Сабраліся, маючы цвёрдыя намеры – правесці гэты дзень цікава, на свежым паветры і ўдалечы ад гарадской мітусні.

5

Як распавёў адзін з арганізатараў, нястомны Зміцер Далгоў (Starter): «Першапачаткова пікнік «Вайна і мір» быў запланаваны ў закінутым дзіцячым лагеры ў Крыжоўцы. Літаральна за суткі да пачатку мерапрыемства, мы атрымалі адмову, і давялося тэрмінова шукаць іншае месца».

Тыя, хто прыехаў крыху раней маглі азнаёміцца з Паркам: пагуляць у пейнтбол, фрысбі, петанк або бочу, пастраляць ў ціры, пакатацца на канях, пагушкацца на арэлях. «Я дзесьці чытала, што казлы вельмі любяць махорку і тытунь», – кажа адна дама, падаючы казлу цыгарэту.

61

Надвор’е, аднак, вырашыла ўнесці свае карэктывы ў праграму. Навес над імправізаванай сцэнай даў цечу яшчэ падчас саўнд-чэка каманд, таму яна была перавезена пад дах бара, дзе ў аблоках кальянага дыму моладзь бойка скакала пад гангста-джаз «Дзядзюшкіна сну», «запальвала» пад April twins.

71

гурт «Дзядзюшкін сон»

8

гурт April twins

7

Весела пляскаючы па лужах, групы «цэлафанавых» чалавечкаў перамяшчаліся ў chill out, дзе музыцыравалі ды-джэі Alex De Bronhe і ManuF * CKture Junglists, можна было выпіць гарачай гарбаты, і вярталіся назад да сцэны. Вакол каміна камфортна размясціліся вымаклыя да ніткі людзі, тут можна было прасушыцца і абагрэцца.

9

13

Фолкавыя напевы «Джамбібума» загучалі амаль на досвітку, а выступу «Адыс Абебы» дачакаліся толькі чалавек дваццаць. Айцы, давайце «Вясну!» І яны зарадзілі яшчэ гадзіны на паўтары свайго непаўторнага рэгі.

10

dj Rullek

«Праўду сказаць, я перагледзеў сваё стаўленне да моладзі, – падзяліўся ўражаннямі намеснік дырэктара Парку «Крутагор’е» Яўген Барскі. – Нармальныя, адэкватныя хлопцы, якія проста ўмеюць весяліцца».

11

111

гурт «Джамбібум»

Цудоўна, што ёсць ініцыятыўныя маладыя людзі, гатовыя арганізаваць свята, нягледзячы ні на якія форс-мажоры.

12

121

гурт «Адыс Абеба»

4 каментара

  1. # 05 ліпеня 2010 21:17
    Ян

    Dj на фото точно не Alex De Bronhe. Вы что-то перепутали.
    А мероприятие класс!!! Дождь только добавил изюминку, без него не было бы беседки. В которой всё на очень не большом расстоянии, чувствовали себя, как мне показалось, довольно комфортно. Да и в кафе музыка бала не лишней. Много всего интересного услышал.

  2. # 06 ліпеня 2010 09:16
    Kathleen

    Прывітанне, Зоя! А вось і нашыя фоткі з мерапрыемства!
    adekvat.us/03-07-10-piknik-krutogore-53
    І на 34mag таксама вывесілі фота.
    Алеся и Лёша

  3. # 07 ліпеня 2010 02:03
    Starter

    На фотке точно не Алекс… это dj Rullek тож зачотны хлопец))) Алекса можно будет услышать в августе по четвергам… следите за афишой urbanpunk.org

  4. # 07 ліпеня 2010 12:12
    кася

    малайцы!

Ваш каментар