Бярозаўскі гурт «Без Назвы» і IQ-48 далі надзвычай пазітыўны канцэрт у «Рэактары» 27 кастрычніка.
Першымі на сцэну падтрымаць «ласёў» і «безназоўных» выйшлі старыя сябры хэдлайнераў — гурт SDM. Выкананне атрымалася звыш любых чаканняў», — падзяліўся Анатоль Вечар.
«Great fucking публіка, great fucking рэспубліка», — павіталіся выканаўцы IQ-48.
Яны прапанавалі слухачам свае новыя песні з наступнай кружэлкі гурта.
Лідар гурта заявіў: «Песні новыя, але мы іх ужо гралі. Хто не чуў — слухайце, хто чуў — каўбасцеся». Гасцей чакала халява ад музыкаў: IQ-48 кідалі ў залю свае дыскі ў нерэальнай колькасці. Пад песню «Гэй, наперад» у залі з’явіліся тры нацыянальныя сцягі.
Нядаўна бубнач «ласёў» Антон адзначыў дзень народзінаў. І цяпер, па словах Алеся Ракаўца, можа прыходзіць у ваенкамат і пытаць: «А што такое? Чаму не цікавіцеся, як жыццё маё?».
Дарэчы, менавіта так — «Жыццё маё» — называецца песня «Без Назвы», на якую здымаўся кліп на канцэрце. Здымалі ў два дублі.
BN-аўцы выйшлі на сцэну ў белых кашулях і чорных камізэльках — выглядала гэта даволі стылёва. Гурт аддаў даніну памяці Мулявіну песняй «Ружа», а таксама ўзгадаў «Нейра-Дзюбель» трэкам «Гузік».
” alt=”” />
Бярозаўцы паклікалі шмат гасцей. З «Радысткай Кэт» яны спявалі «Дажджамі», выканалі песню сумесна з Вінсэнтам. Лютыч спрабаваў «дагнаць» яго рэчытатыў, але мяркуючы па выразе на твары — няўдала. Песня «Табе ўсё мала» плаўна перацякла ў «Младшую сестру» гурта «Любэ».
Увесь канцэрт у залі «шарыкі пускалі на ўдачу», калі скончыліся шарыкі, нейкія ўмельцы запусцілі сродкі кантрацэпцыі. Пачулі і зусім новую песню — «Крок за крокам», музыкі рэпетавалі ўсяго два разы, але сыгралі яе на ўра.
Які атрымаўся канцэрт, можна меркаваць ужо па тым, што апошнюю песню, «Канюшня», спявалі нават супрацоўнікі аховы клуба.