Гэты від фанаграфічнай прадукцыі займае трывалае другое месца ў рэйтынгу самых папулярных дыскаў пасля альбомнай прадукцыі. Для яго абазначэння апошнім часам у беларускай мове з’явіўся спецыяльны тэрмін — «складанка».
Так, выпуск складанак — гэта своеасаблівы маркетынгавы ход з выдавецкага арсеналу музыкаў і прадзюсераў, які дапамагае ім пашырыць слухацкую аўдыторыю і знайсці новых прыхільнікаў беларускай сучаснай музыкі. У той жа час удзел у складанках дазваляе маладым гуртам насамрэч адчуць эфект прысутнасці ў нацыянальным рок-руху, а таксама асэнсаваць свой музычны стыль, узважыць свае набыткі і недахопы ў параўнанні з іншымі выканаўцамі. Тэкст цалкам.