Наведнікаў фэсту Radavodar чакаў агонь (фота)

19.11.2009 Музыка

Фэстываль этна музыкі Radavodar прайшоў у магілёўскім клюбе “На Дуброўцы” 14 лістапада. Удзельнікамі канцэрту былі каманды Unia, Landers, Dzivasil, Кастусь Канцавы, Cornucopia, Рокаш, Krada.

Арганізатары фэсту імкнуліся зрабіць сюрпрыз для аматараў фолк музыкі. “Шукалі каманды, якія працуюць у розных стылях фолк музыкі, каб паказаць этна з розных бакоў”, – паведаміў адзін з арганізатараў фэсту, удзельнік Landers Віталь Чавусаў. Многія гурты гралі ў Магілёве ўпершыню.


Cornucopia, Магілёў, 14 лістапада 2009 г.


Dzivasil, Магілёў, 14 лістапада 2009 г.


Krada, Магілёў, 14 лістапада 2009 г.


Landers, Магілёў, 14 лістапада 2009 г.


Unia, Магілёў, 14 лістапада 2009 г.

Народжаны ў духмяных травах, узгадаваны малаком ранішніх туманоў, сталеў і ўбіраўся моцы ў сечы за свабоду – род гэтай зямлі. Калыхала і адпявала дзяцей сваіх зямля, заплятаючы мільёны лёсаў у адвечны і непарушны радавод. Змагаліся і гінулі, спявалі і верылі ў каханне… Водары купальскай руты і зімовых віхураў гартавалі цела і рабілі душу звонкай, як песня жаваранка. Водар паданняў, што адгучалі сотні гадоў таму, водар пылу пад нагамі тваіх продкаў, водар песень твайго радаводу. Радаводар.

Фестываль фальклорнай музыкі. Старонка ў інтэрнэце: vkontakte.ru

Гл. таксама:

В.Чавусаў пра Radavodar: “Гэта першы такі досьвед у Магілёве”

Тэгі: