Учора ў Менску прайшоў заключны, пазафестывальны канцэрт фэсту беларускай аўтарскай песні “Бардаўская восень-2009”. Сам фестываль прайшоў у некалькі дзён напрыканцы кастрычніку ў польскіх гарадах Бельск Падляшскі і Беласток, а таксама ў навакольных мясцінах. Але канцэртамі ў Польшчы сёлеташні фестываль канчаткова не скончыўся.

Восень бардаў атрымала сваё завяршэнне поруч з прыроднай восенню. Такім чынам у апошнія дні лістапада, а дакладней у нядзелю 29-га, ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” сабраліся ўсе ўдзельнікі конкурснай праграмы “Бардаўскай восені-2009”. Распачаўся вечар з уступнага выступу гурта Босае Сонца, пасля якога сваю творчасць аматарам беларускай аўтарскай песні паказалі лідэры гурта Rahis – Дзяніс Філіпенка і Зміцер Язвінскі, прадстаўнік гурта Існасць – Павел Кузіч, гурты  ZnaRock, Рэбус Нялішніх, а таксама прызёры сёлеташняга фестывалю - гурт Alta Mente і Міхал Бараноўскі. Скончыўся канцэрт разгорнутым выступам пераможцаў “Бардаўскай восені-2009” гурта Re1ikt.

- Усе фестывалі заўжды і абавязкова патрэбныя ў любой краіне, тамушто яны дапамагаюць вылучыць новыя таленты, дапамагаюць пазнаёміць іх з публікай. Акрамя таго спрыяюць развіццю музыкаў і дапамагаюць знайсці новыя кантакты. Таму хацелася б паболей такіх фестываляў накшталту “Бардаўскай восені”, розных фарматаў. Няхай людзі развіваюцца, паказваюцца і магчыма яны змогуць знайсці сябе ў гэтай сферы - кажа лідэр гурта Існасць, Павел Кузіч.

- Мне вельмі спадабалася атмасфера, якая панавала ў кавярні падчас канцэрту. Музыкі былі досыць розныя, але атмасфера якую распачаў гурт Босае Сонца, пратрымалася да завяршэння мерапрыемства  – кажа прызёр сёлеташняй конкурснай праграмы “Бардаўскай восені”, Міхал Бараноўскі. Што датычыцца непасрэдна самога фестывалю, музыка дадае – “Бардаўская восень” - гэта вельмі добрая пляцоўка для старту. Асабліва людзям з адной толькі гітарай, якія можа потым зайграюць і з калектывам, але пачынаюць звычайна сам насам з інструментам. “Бардаўская восень” хоць пакрысе і мяняе фармат, але па-ранейшаму застаецца добрым мейсцам, куды можа музыка прыйсці і паказаць сваю творчасць. Я думаю, што гэта вельмі важна, таму жадаю арганізатарам фестывалю, каб і далей працягвалася гэтая праца і кожны год ладзіліся падобныя мерапрыемствы. Па колькасці людзей у залі, можна было заўважыць, што людзям гэта цікава. Не толькі тым, хто стварае музыку, але і тым, хто яе слухае.

Гледзячы на поспех і запатрабанасць слухачом, як у Польшчы, так і ў Беларусі, фестываль беларускай аўтарскай песні “Бардаўская восень” мае адбыцца і ў восень 2010-га году.

Алесь Зайцаў, Радыё Рацыя

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »