Упершыню пасля пяцігадовага перапынку праграма “Паравіны году” Змітра Вайцюшкевіча прагучыць самастойна падчас святочнага канцэрта, які ладзіць артыст з нагоды Дня закаханых.

Як паведаміў Зміцер Вайцюшкевіч Еўрарадыё, апроч “паравінных” песень, на канцэрце можна будзе таксама пачуць песні з супольных праектаў.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Ну, па-першае, будзе праграма “Паравіны году”, якая ўжо гадоў 5 самастойна не гучала. І плюс песні з сумесных праектаў. Карацей, павінна быць добра”.

Выступ Вайцюшкевіча 14-га лютага будзе адзначаны таксама яго вяртаннем у Палац культуры ветэранаў: былое кіраўніцтва палацу занесла спевака ў “чорныя спісы”, якія, дзякуючы прыходу новых людзей, скасаваныя.

На дадзены момант спявак рыхтуе да выдання альбом на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. Паводле Змітра, зараз вядуцца перамовы наконт выдання плыты ў Польшчы.

Зміцер Вайцюшкевіч: “Альбом выйдзе, калі будуць грошы на выданне яго ў Польшчы. Зараз мы чакаем адказу з польскага боку, таму што мне вельмі важна, каб там выйшаў”.

Нагадаем, 14-га лютага ў 19.00 у Палацы культуры ветэранаў Зміцер Вайцюшкевіч і яго аркестр. Кошт квіткоў ад 20 да 40 тысяч рублёў.

Маша Лагодзіч, Еўрарадыё

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках

belgazeta.by | 12 сакавiка 2010

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках Аудитория самого многострадального феста Беларуси всегда мечтала плясать у сцены - особенно в те времена, когда «Коронация» проходила в кинотеатрах, среди цветов, хрусталя и пышного антуража и ее снимали все телеканалы страны. Но милиция вечно гоняла алчных плясунов, бросающихся к сцене и размахивающих флагами с мест. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »