23 красавіка 2010 году ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адбудзецца першае публічнае выступленьне праекта “У нескладовае”. Канцэрт пройдзе ў мінскім клубе “Рэактар”. Пачатак у 19.00.
Што такое “У нескладовае”? Гэта спроба выказаць сьвет, які акружае нас праз музыку і вершы. Падмурак праекта – беларуская мова. Матор праекта – беларускі рок-н-рол. Галасы праекта – гэта галасы, якія ты ведаеш, але якія здольныя да гэтага часу зьдзіўляць.
“У нескладовае” – гэта сьвет, які акружае цябе. Твой горад, твая вуліца, твая вясна. Усё гэта унікальнае для кожнага чалавека. І “У нескладовае” – гэта унікальная літара беларускага альфабэту. Яна самадастатковая, але з’яўляецца часткай адзінага цэлага. Часткай культуры, якую адчыняюць на тваіх вачах, але разам з табой.
“У нескладовае” – гэта унікальны праект-антрэпрыза, створаны вядомым беларускім музыкам Раманам Арловым у суаўтарстве з самымі цікавымі музыкамі і паэтамі Беларусі.
Сёньня “У нескладовае” гэта:
Раман Арлоў – аўтар музыкі, вершаў і асноўны рухавік праекта
Вадзім Марголін – гітара, і, дарэчы, аўтар назвы праекта
Яўген Чалышаў – вядомы сьпявак і кампазітар
Косьця Гарачы – клявішныя і джазавы падмурак праекта
Ганна Хітрык – вакалістка групы “Детидетей”
Памідораў – рэп-сэрца праекта
Алег Хаменка – этна-сэрца праекта
Барыс Штэрн – аўтар тэкстаў
Аднак ужо ў красавіку да праекту могуць далучыцца і іншыя вядомыя беларускія рок-музыкі.
У распрацоўцы праекта знаходзіцца 8 трэкаў.
Над дызайнам дыска працуе Улад Казаноўскі.
Вялікі тур праекта Мінск – Масква адбудзеца восеньню 2010 года.
Усе падрабязнасьці “У нескладовага” у Рамана Арлова – 80296308030