Rahis: «Музыкант без грамадзянскай пазыцыі — гародніна і лабух»

11.06.2010 Музыка

rahis_300

З нагоды выхаду дэбютнага альбома «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» удзельнікі гурта Rahis Зьміцер Язьвінскі і Дзяніс Філіпенка распавялі «Тузіну Гітоў», чаму яны адмаўляюцца ад удзелу ў конкурсах і чаму некаторых сваіх калегаў лічаць гароднінай і лабухамі.

Rahis«У беларускім музычным андэграўндзе мы надоўга!» — заяўляюць стваральнікі Rahis, праўда просяць паставіць пры канцы сказу смайлік. Яны пачалі, як акустычны дуэт з кватэрнікаў ды канцэртаў у студэнцкіх сталоўках, але па сканчэньні ўнівэрсытэту (Зьміцер і Дзяніс скончылі факультэт прыродазнаўства ў пэдунівэрсытэце), музыку ня кінулі. Набралі электрычны склад, выступілі гасьцямі на «Басовішчы» ды пачалі пісаць студыйны альбом. Тэкст цалкам.