Кнут Гамсун і джаз? Немагчыма.

Хто як не Гамсун, дружна забыты геній сусветнай літаратуры (а сёлета сям-там адзначалі яго 150-годдзе), што пасля сваіх бадзянняў па заходніх краінах выказаўся супраць таго, што паважаў сусветнай цывілізацыяй абыякавасці, хто як не гэты аматар завесці чалавечую мару аб светлай капіталістычнай будучым у добра абгрунтаваны тупік, ёсць найвялікшым праціўнікам музыкі, якая нарадзілася ў самым сэрцы той будучыні, Амерыцы? Думкі пра сябе-таленавітага, сябе-самотнага, роздумы пра татальную заганнасць сучаснай цывілізацыі, вяртанне ў пачуццёвую архаіку, ніяк не стасуюцца з джазам, пачынальнікам папулярных, агульназвыклых да неадчувальнасці рытмаў. Можа, адказ палягае ў тым, што і сам джаз, прамінуўшы часы росквіту, зрабіўся музыкай самотных, шчымлівым рытмам несучаснасці, у такт якога трапляе толькі сам выканаўца і два-тры прысутных гледача?

Імпрэза, якая адбудзецца 1 снежня ў Белдзяржфілармоніі мае спалучыць неспалучальнае:

вытрымкі з літаратурных твораў Гамсуна, (у выканні расійскай акторкі Марыі Шуставай) якія будуць чаргавацца з мелодыямі сучаснага джазу ў выканні нарвежца Яна Гунара Хофа і яго джаз-трыё.

«Гэта не будзе джаз у звыклым разуменні слова, калі нехта начытваць словы пад гукі дыксілэнда, - кажа Ігар Галуза, адзін з арганізатараў канцэрту, - На імпрэзе будзе гучаць музыка джазавага кампазітара Ян Гунар Хоф, але не ў якасці акампанементу, гэта асэнсаваны роздум над словамі Гамсуна, перадача яго ўнутранай драматургіі».

Музычна-літаратурны праект, ужо пабываў у Нарвегіі, Расіі, даехаў і да Беларусі. Нам абяцаюць нешта інтрыгоўнае: Беларуская дзяржаўная філармонія. Вялікая канцэртная зала. Імпрэза «Кнут Гамсун у словах і джазе»;

музыка: Jan Gunnar Hoff Trio (Нарвегія)
чытанне: Марыя Шустрава (Расія)
вядоўца: Дзмітры Падбярэзскі.
Пачатак а 19-й.

***

Кнут Гамсун (Пэдэрсан) (1859-1952) – нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1920 г.) Першы сусветны поспех яму прынёс раман «Голад» (1890) – споведзь мастака-пачаткоўца, што ўсведамляючы ўласнай велічы ў патэнцыяле, сутыкаецца з ледзяной нішчымнасцю свету.

Раман «Пан» - пра татальныя ўцёкі ў прыроду, у дачалавечае царства, у свет пачуццёвага. Адно з вяршыняў творчасці раман «Сокі зямлі» (1917), дзе з вялікай замілаванасцю распавядаецца пра нарвежскіх сялян Ісака ды Інгер, які захавалі сваю прывязанасць да зямлі і адданасць патрыярхальным традыцыям.

Лявон К., nn.by

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Дэкларацыя раз’яднання

Дэкларацыя раз’яднання Аналізуючы ў сілу прафесіі безліч мастацкіх тэкстаў, даўно зразумела: наўпростгаварэнне – выказванне сваёй думкі наўпрост – ёсць грахом перад мастацтвам. Гуманітарныя праблемы проста не вырашаюцца Як ні парадаксальна гэта гучыць, наўпроставае казанне – не заўсёды самы ўдалы шлях данясення сэнсу. Далей »