«Всё Crazy!» перамаглі ў Graffiti Open Music Fest

07.07.2010 Музыка

vsecrazy
Усяго на два балы рок-вар’яты з «Всё Crazy!» апярэдзілі галоўнага фаварыта фэсту — гурт Akute. Фінал 7 ліпеня мог бы сабраць некалькі соцень жадаючых, калі б гэта было магчыма. Але апошнія канцэрты пераўтварыліся ў спаборніцтва «які гурт прывядзе больш сяброў».

У фінал выйшлі полацкая Indra, магілёўскія Akute і менскі гурт «Всё Crazy!». Было відавочна, што ўсе хваляваліся за вынікі фіналу, бо на кану стаялі вялікія і вельмі чаканыя прызы: прызавы фонд у 3 мільёны рублёў, запіс сынглу ў прафэсійнай студыі, бясплатныя рэпэтыцыі ды іншыя бонусы.

Тэкст цалкам