Сталі вядомыя імёны перакладчыкаў мастацкай літаратуры, якія прэтэндуюць на прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” за 2011 год.
Штогадовая прэмія, якая сёлета будзе ўручаная трэці раз, прысуджаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыі ў “ПрайдзіСвеце”.
Сёлетні спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядае наступным чынам:
Проза
1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча.
— Мінск: “Макбел”, 2011.
2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. —
Мінск: Зміцер Колас, 2011.
3. Васіль Сёмуха: Гесэ, Герман. Стэпавы воўк / пер. Васіля Сёмухі. — Мінск: Зміцер
Колас, 2011.
4. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П.
Логвінаў, 2011.
5. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы
Балканы. 2011, №4.
Паэзія
1. Лявон Баршчэўскі: “Тамерлан”. Паэма (По, Эдгар. Маска Чырвонае Смерці: выбраныя
навелы, вершы, эсэ. — Мінск: Кнігазбор, 2011).
2. Марыя Мартысевіч: пераклады з кнігі “Амбасада” (Амбасада: вершы свае і чужыя.
— Мінск, “Кнігазбор”, 2011), “Нябожчыкі дамовіліся маўчаць” Веньяміна Блажэннага
(“ПрайдзіСвет” №8, http://prajdzisvet.org/kit/85-niabozhchyki-damovilisia-mauchats.html).
3. Вальжына Морт: “На танцах у Адэсе” Іллі Камінскі (“Дзеяслоў” №53 http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/kam53?OpenDocument).
4. Дзмітры Плакс: Фростэнсан, Катарына. Чыстая краіна: вершы / пер. Дзмітрыя Плакса.
— Мінск: “Медысонт”, 2011 (серыя “Бібліятэчка Дзеяслова”).
ПрайдзіСвет
1. Сяргей Балахонаў: “Вар’яцкі год” Мікіты Славінскага (“ПрайдзіСвет” №8, http://
prajdzisvet.org/text/1048-variatski-hod.html)
2. Антон Францішак Брыль: паэзія з польскай і лаціны (Францішак Дыянізі Князьнін:
http://prajdzisvet.org/text/1035-ustup-da-sielmskikh-piesniau.html, Юльян Урсын Нямцэвіч:
http://prajdzisvet.org/kit/94-paulin-sava-i-inshyja.html, Антоні Эдвард Адынец: http://
prajdzisvet.org/kit/87-nieviadoma-shto-albo-ramantychnasts.html, Гай Валерый Катул: http://
prajdzisvet.org/kit/71-biehma-hiendekasilaby.html).
3. Кірыл Карлюк: “Лісты Купідона: Багуслаў да Ганны Марыі Радзівіл” http://
prajdzisvet.org/text/1076-listy-kupidona.html
4. Ігар Скрыпка: “Мараход” Ежы Шаняўскага (п’еса) http://prajdzisvet.org/text/822-
marakhod.html
5. Андрэй Стэфановіч: паэзія з ангельскай і французскай (Рэд’ярд Кіплінг: http://
prajdzisvet.org/kit/76-viernyja-my-joj-adnoj.html, Сулейман Дыяманка: http://prajdzisvet.org/
kit/77-dlia-tsiabie-balansuju-na-zviazkakh-halasavykh.html, Эрнэст Сава: http://prajdzisvet.org/
kit/98-sny-pra-inshy-bierah-realnastsi.html)
6. Анка Упала: “Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў
Варшаве ў 1589 гаду” http://prajdzisvet.org/text/1046-rech-mialieshki.html
У склад журы прэміі ўвайшлі: перакладчык і выкладчык Марына Казлоўская, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Кацярына Маціеўская, пісьменнік, рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня СБП Барыс Пятровіч, пісьменнік і літаратурны крытык Людміла Рублеўская, перакладчык і выкладчык Сяргей Сматрычэнка, кандыдат філалагічных навук і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, паэт, перакладчык і старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Андрэй Хадановіч, перакладчык і сябра рады часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута.
Абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” адбудзецца падчас урачыстай цырымоніі, прымеркаванай да дня нараджэння часопіса, і пройдзе ў канцы траўня — пачатку чэрвеня.