Уладзімір Арлоў пра Уладзіміра Караткевіча (Відэа)

26.11.2020 Асоба

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча празаік, паэт, гісторык Уладзімір Арлоў распавядае пра значэнне юбіляра, сваё ўспрыманне ягонай творчасці, згадвае пра адзіны ліст ад Уладзіміра Караткевіча з водгукам на аповесць «Добры дзень, мая Шыпшына».

У роліку гучыць аўтарскае эсэ пра Уладзіміра Караткевіча з кнігі «Імёны Свабоды».

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»