У Любліне завяршыўся XIV міжнародны фестываль “Konfrontacje teatralne” (30.09 - 3.10). Сёлета ў праграме “Канфрантацый” браў удзел Тэатр беларускай драматургіі са спектаклем “Вяртанне Галадара”, пастаўленым паводле п’есы Сяргея Кавалёва. Рэжысёр спектакля – Кацярына Аверкава.

Гісторыю стварэння п’есы апавядае драматург Сяргей Кавалёў:

– Некалькі гадоў таму я перакладаў на беларускую мову п’есу Тадэвуша Ружэвіча “Адыход Галадара”, Валеры Анісенка ў 2005 годзе на замову “Тэатральных канфрантацый” паставіў яе ў Тэатры беларускай драматургіі. І мне было цікава ўявіць, як сюжэт п’есы Ружэвіча мог бы развівацца праз пару дзесяткаў гадоў, ужо ў сучасным свеце, з дзецьмі герояў Ружэвіча – так паўстала п’еса “Вяртанне Галадара”, якая і ўвасобілася ў спектаклі Кацярыны Аверкавай. Люблінская публіка мела мажлівасць пазнаёміцца з “Вяртаннем Галадара” ў 2006 годзе ў межах праекта “Адсутная драматургія: Чытанне сучаснай беларускай п’есы” (“Dramat nieobecny: Czytanie współczesnej sztuki białoruskiej”).

– Сёлета на фестывалі ў Любліне адбыўся прэм’ерны паказ “Вяртання Галадара”. Якія Вашыя ўражанні, якія ўражанні публікі?

– Спектакль “Вяртанне Галадара” ў пастаноўцы Кацярыны Аверкавай атрымаўся лірычнай казкай пра свабоду – так ён быў успрыняты польскай публікай. Трэба сказаць і пра тое, што сцэнаграфія “Вяртання…” досыць традыцыйная, а па польскіх стандартах – нават архаічная. Асобна хацелася б сказаць пра музычнае афармленне спектакля – яно спадабалася, бадай, усім. Аўтарка музыкі – сама рэжысёрка. Цікава дачакацца ўражанняў беларускай публікі – паказ спектакля ў Мінку адбудзецца 17 кастрычніка.

– Мяркуеце, рэакцыя можа быць кардынальна іншай?

– Справа ў тым, што варта ўлічваць розніцу ў стандартах, у традыцыях тэатральнай культуры ў Польшчы і Беларусі – яна абумоўлівае адрознае ўспрыняцце адной і той жа пастаноўкі беларускім і польскім гледачом. Вельмі лёгка трапіць у сітуацыю, калі спектакль спадабаецца польскай публіцы і не спадабаецца беларускай, і наадварот. Беларусам хочацца прыгожай казкі з прыгожымі касцюмамі і дэкарацыямі, з хэпі-эндам, у той час як польскі глядач (які знаходзіцца ў значнай ступені пад уплывам нямецкіх тэатральных традыцыяў) чакае ад спектакля іншага – яму цікава распрануць героя (ва ўсіх сэнсах), можна казаць і пра пэўную брутальнасць.

– Ці азначае гэта, што шлях на міжнародныя тэатральныя фестывалі для беларускіх драматургаў і тэатраў закрыты?

– У пэўным сэнсе – так. З “усходніх” аўтараў тут найбольш прадстаўлены расійскія. Вядома, беларуская і ўкраінская тэатральная традыцыі і традыцыі драматургіі не могуць параўноўвацца з расійскімі. Гэта датычыць таксама і падрыхтоўкі спектакля: у нас два месяцы спектакль рыхтуецца, пасля тры месяцы паказваецца, і потым пра яго ўсе паспяхова забываюць, у той час як некаторыя расійскія і польскія калектывы цягам году рыхтуюць спектакль, а пасля тры гады з ім выступаюць. Аднак тут ёсць і яшчэ адзін нюанс – на маю думку, беларуская драматургія перавышае па сваім узроўні мажлівасці беларускага тэатра. Таму, а асабліва гэта заўважна ў выпадку з маладымі драматургамі, аўтары, каб рэалізавацца, расці і развівацца, вымушаныя шукаць сабе месца дзесьці па-за межамі Беларусі, найчасцей (у нашай сітуацыі) – у Расіі.

Адзіны беларускі тэатральны калектыў, які паспяхова выступае на ўсіх мажлівых тэатральных фестывалях і сцэнах, – гэта “Свабодны тэатр” з п’есай “Поколение Jeans”. Практычна яны робяць тое, чаго ад іх чакае замежны глядач. Гродзенскі лялечны тэатр часта выступае ў Польшчы (па-польску, дарэчы). Ёсць, вядома, і такія тэатральныя фестывалі (напрыклад, “Суседзі” ў Любліне), сама канцэпцыя якіх перадугледжвае ўдзел беларускіх тэатраў. Аднак увогуле казаць пра прысутнасць беларускіх тэатраў і драматургаў на сусветнай сцэне не выпадае (акрамя згаданага “Свабоднага тэатра”). Я б увогуле сказаў, што тэатр у нас – маланацыянальны, а літаратура – малатэатральная.

“Вяртанне Галадара” - у Тэатры беларускай драматургіі.

Аўтар: Сяргей Кавалёў

Рэжысёр: Кацярына Аверкава

Жанр: Cпектакль-прыпавесць

Працяг: 1 г. 30 хв.

Прэм’ера: 17 кастрычніка 2009

На фота - сцэна са спектакля. Фота адсюль.

Тацяна Нядбай

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Кнігагляд

“Плошча” нашай вясны

retshyz | 16 сакавiка 2010

“Плошча” нашай вясны “Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву вядомы беларускі празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасьці, непрыняцьця фальшы і няпраўды. Далей »

Свой погляд

Франак выдаў індульгенцыю

maryjka_ | 16 сакавiка 2010

Франак выдаў індульгенцыю У мінулым годзе актывісты суполкі ТБМ заклікалі чвартаваць мяне за літаратурны партрэт Франака Вячоркі. І вось нядаўна прыйшла пазытыўная навіна: Франак Вячорка выдаў мне індульгенцыю. Прынамсі, апублікаванае ў "Дзеяслове" апавяданьне 'Ліза' я расцэньваю менавіта як подпіс пад маімі словамі і яшчэ адзін штрых да партрэту. Далей »

Каляндар культуры

Міхал Анемпадыстаў

budzma.org | 16 сакавiка 2010

Міхал Анемпадыстаў 16 сакавіка 1964 году нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў, стваральнік пасьпяховых культурных праектаў, мюзыкла “Народны альбом” і мноства папулярных песень. КУЛЬТурныя людзі: Міхал Анемпадыстаў. Далей »