CLOVER CLUB ды POKRAK – чарговыя выканаўцы на Басовішча 2013

17.05.2013 Музыка

CLOVER CLUB ды POKRAK – чарговыя выканаўцы на Басовішча 2013, а ўсіх прысутных на Фестывалі мастак-перформэр Павел Альтхамер запрашае на ПАРТЫЗНАСКІ КАНГРЭС МАСТАКОЎ!

CLOVER CLUB (https://cloverclub.by/) шматразова прызнаваны быў лепшым дэб’ютам мінулага года ў Беларусі. Мы толькі гэтаму кланяемся і запрашаем на энергетычную сустрэчу з гуртом у час сёлетняга Басовішча. З другога баку мяжу чарговым удзельнікам будзе беластоцкі POKRAK (https://www.myspace.com/pokrak4u), Абодва гурты запісалі ў мінулым годзе альбомы, якімі павінны ганарыцца абавязкова перад публікай на лясной паляне ў Борыку!
А Альтхамер? 48 гадзін мастацкіх дэбатаў пра сітуацыю ў Беларусі і ў свеце, пра эканомію, рэлігію ці ўладу, а нават пра смецце, экалогію ці беспрацоўе – што каму блізкае і важнае. Галоўнае, каб выказвацца пры дапамозе мастацкіх сродкаў. Усіх удзельнікаў Фестывалю Павел Альтхамер пакліча на КАНГРЭС пры вялікафарматным палатне, якое паявіцца ў фестывальнай зоне. Алоўкам, вуглём, фарбай ці спрэям будзем гаварыць, спрачацца і старацца зразумець адзін аднаго. Гэта форум для індывідуалаў, але і цэлых сем’яў, а афіцыйнымі мовамі Кангрэсу будуць мова беларуская і мова мастацтва. МАЛЮЙ, РЫСУЙ РАЗАМ З НАМІ!