Да дня пісьменства выдадуць факсіміле Францішка Багушэвіча

26.06.2009 Культура

Да свята беларускага пісьменства, што пройдзе на Смаргоншчыне ў верасні, выдадуць факсімільнае выданне “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча.

Падчас свята ў музеі-сядзібе пісьменніка ў Кушлянах адбудзецца ўручэнне літаратурных прэмій. Арганізацыяй святочных мерапрыемстваў займаюцца мясцовыя ўлады.