15 і 16 снежня адбыўся другі этап акцыі “Добрая справа” клуба «ТNТ» — дабрачынны марафон «Рок-зоркі — дзецям».
У першы дзень на сцэну выйшлі Barrelhouse stage band, Steve Cramer Band, U.G.Oslavia, «Верасень», The Silicon, «40+/-», Devil Dandies, Pale Red, «Артефакт». У цёплай атмасферы педагогам сацыяльнага прытулку былі ўручаныя падарункі для дзетак, якія часова знаходзяцца пад наглядам псіхолагаў і выхавальнікаў.
У наступны дзень, нягледзячы на не зусім добрае надвор’е, канцэрт працягнулі Drum Ecstasy, Ігар Варашкевіч, Re1ikt, Уладзімір Эйсмант, «Томато Джем», «Straignoroads», “Дядя Ваня” і OneHellThing.
Музыкі, якія не здолелі паўдзельнічаць у канцэрце, перадалі свае падарункі праз сяброў і знаёмых. Апошнім крокам акцыі будзе невялікі навагодні канцэрт у самім дзіцячым цэнтры.
Фота: Аляксандр Ждановіч