Дзень беларускага пісьменства-2010: праграма свята

27.08.2010

31 жніўня – 5 верасня – Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга (Мінск – Святое Поле Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці – в. Паручын Баранавіцкага раёна – г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна – г. Петрыкаў Гомельскай вобласці – г. Нароўля – г.п. Камарын – г. Лоеў – г. Хойнікі)

4 верасня

г. Мінск Нацыянальная бібліятэка Беларусі
10.00-13.00 “Літаратура як сродак міжкультурнага дыялога” – “круглы стол” з удзелам замежных пісьменнікаў
Арганізатары – РВУ “Літаратура і мастацтва”,
Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі”,
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі

г. Хойнікі Актавая зала райвыканкама
14.00-18.00″Хойніцкія чытанні” – навукова-практычная канферэнцыя
Арганізатары – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Гарадскі стадыён
15.00-17.00 Таварыская сустрэча па футболе паміж камандамі ветэранаў хойніцкага футбола
Галоўная сцэна (ля райвыканкама)
20.00-21.30 Канцэрт эстрадна-сімфанічнага аркестра Гомельскай абласной філармоніі

5 верасня

Свята-Пакроўская Царква
8.30-11.00 – Божая літургія

Галоўная сцэна (ля райвыканкама)
12.00-13.00 Урачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства
– Афіцыйная цырымонія адкрыцця Свята
– Тэатралiзавана-харэаграфічная дзея
13.00-18.00 Канцэрт мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці

вул. К.Маркса
11.00-19.00 – Выстаўка арганізацый і прадпрыемстваў “Хойнікшчына – мінулае і сучаснае”
13.00-14.00 – Дэманстрацыя калекцый вырабаў з ільну і саломкі Хойніцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў

Дом абрадаў (вул. Савецкая)
13.10-13.30 – Цырымонія адкрыцця Дома абрадаў

Гарадскі парк
13.40 – Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Па старонках твораў Івана Мележа”
15.00 -Урачыстае адкрыццё комплексу “Сядзібны дом”

Летні амфітэатр:
10.00-12.00 – канцэрт мастацкіх калектываў Палескага рэгіёна “Беларусь-Україна”;
– прэзентацыі кніг і выдавецтваў
14.00-14.40 – Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, пераклада, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў
– Свята народнага мастацтва “Адвечная прыгажосць” (“Горад майстроў”)
– Кірмаш “Сельскія сядзібы”;
– “Свята беларускага кіно”(кінатэатр “Юбілейны”)

10.00-18.00 Фестываль кнігі і прэсы:
– павільён “Беларуская кніга”;
– гарадок прэсы;
– экспазіцыя “Саюздрук”;
– фотавыстаўкі, віктарыны, латарэі;
– выстаўка “СМІ Гомельшчыны”;
– сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, выдаўцамі, журналістамі, распаўсюджвальнікамі прэсы;
– экспазіцыя “Дзяржаўныя знакі паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь”; спецыяльнае гашэнне, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і выпуску ў абарачэнне паштовай маркі “Герб Хойнікаў” (павільён РУП “Белпошта”)

Дзіцячая пляцоўка:
– канцэрт дзіцячых калектываў;
– гульні, латарэі, спаборніцтвы, конкурсы

Ратонда:
15.00-17.00 – “Літаратурна-музычны Парнас”

Краязнаўчы музей:
15.00-18.00 – выстава работ мастацкага плэнэру “Хойніччына сучасная”

Гарадскі стадыён
10.00-19.00 Спартыўнае свята:
– паказальныя выступленні выхаванцаў СДЮШАР, ДЮСШ (г. Хойнікі), МНС, спецназа;
– спаборніцтвы па легкай атлетыцы, лёгкаатлетычная эстафета
– спаборніцтвы па футболе, шахматах, шашках, гіравым спорце, перацягванні каната;
– гульнявыя і спартыўныя конкурсы

Галоўная сцэна (ля райвыканкама)
20.00-22.00 – Урачыстае закрыццё Дня беларускага пiсьменства
– Цырымонія перадачы эстафеты Свята;
– Рок-опера “Курган” (І.Лучанок па матывах паэмы Я.Купалы);
– Выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля “Сябры”

Тэгі: