Гервасій Выліваха вяртаецца ў Рагачоў
Прэзентацыя конкурсу эскізаў да скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Гервасію Выліваху (герой аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы»), што плануецца паставіць у Рагачоў, адбудзецца 17 сакавіка (аўторак) а 18:00 на філалагічным факультэце БДУ (вул.К.Маркса, 31, аўд.113).
Падчас імпрэзы плануецца перфоманс па матывах аповесці, знаёмства з журы конкурсу і яго ўмовамі, музычная частка з удзелам беларускіх музыкаў!
Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма!».
Запрашаюцца ўсе!
Падрабязная інфармацыя:
+375 33 6196068 Аліна

