26.01.2012 | Музыка

Іван Кірчук: “Колькі той зімы” (фотарэпартаж)

Вялікая прэзентацыя альбома “Зімачка” этна-трыа “Троіца” прайшла ў перапоўненай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Удзельнікі этна-трыа “Троіца” даўно хацелі выступіць у гэтай зале. Квіткі на іх канцэрт раскупілі імгненна, за два дні да пачатку іх было ўжо не дастаць. Іван Кірчук сціпла павітаўся ды падзякаваў усім добрым людзям, якія паспрыялі выхаду дыска “Зімачка”. У тую ж хвіліну залу запоўнілі чароўныя гукі музыкі з праграмы, якая гралася неаднойчы, але слухаецца кожны раз сапраўды як упершыню.

“Мы не ведаем сваіх каранёў”, – зазначыў Іван Кірчук і прывёў прыклад, як ён высвятляў сваё паходжанне: адзін дзед з Літвы, другі – з Польшчы, а сам – беларус. Следам прагучала адпаведная песня “Ой, родзе, родзе”. Выявілася яшчэ, што ў гэты дзень лідар “Троіцы” адзначае важны юбілей – 30 гадоў, як ён займаецца фальклорам. Тады, у 1982 годзе, ён спяваў у акадэмічным хоры і паралельна граў рок-музыку. Але свет для яго перамяніўся, калі ён з’ездзіў у этнаграфічную экспедыцыю ды паслухаў, як спяваюць палескія мужчыны.

Праграма этна-трыа “Троіца” складалася з песняў, што ўвайшлі ў апошнія тры альбомы – “Жар-жар”, “Сон-трава” і “Зімачка”. Пачалі з “Сонца коціцца”, якая на самім дыску “Зімачка” ідзе апошнім нумарам, працягнулі “Сон-травой”, зайгралі следам “Кумэ” з “Жар-жару”… “Не ўсе песні кладуцца на музыку. З экспедыцыі прывозіш 200-300 спеваў, а на нашым альбомы можаце пачуць толькі дзевяць”, – казаў Кірчук. Перад выкананнем загалоўнага твору – уласна “Зімачкі” – спявак расказаў, што выканаў яе ўпершыню яшчэ ў 1999 годзе, у Нідэрландах, калі запісваў свой сольны альбом “Спадчына загінуўшых вёсак”. Пазней ужо вырашыў развіць яе ў музычным плане разам з іншымі ўдзельнікамі “Троіцы”.

Пасля выканання “Ажаніла” музыкі пакланіліся ды пайшлі са сцэны, але сталыя прыхільнікі этна-трыа ведалі, што не сыдуць яны канчаткова без выканання “Яблыні” ды “Журавоў”. Так яно і адбылося. Веснавую карагодную “Яблынь”, запісаную яшчэ на першым альбоме “Троіцы” 16 гадоў таму, Кірчук суправадзіў аптымістычнай прамовай: “А колькі той зімы, хутка ж вясна!”

Мікалай Дубавіцкі, фота – Аляксандр Ждановіч


6 Каментаў у “Іван Кірчук: “Колькі той зімы” (фотарэпартаж)”

  1. talash11 says:

    Канцэрт вельмі спадабаўся, адчуванне, што у беларускага шамана пабываў у гасцях! ))

  2. Julia Fox says:

    цудоўна! (:

  3. Дзякуй за фота!
    Огромное спасибо организаторам и МУЗЫКАНТАМ за 2 часа праздника для души, уха и глаза!

  4. Ляля says:

    За фото спасибо, красочно. А вот по концерту написано мало. Как-то совсем скупо. Видимо автору приходит на ум только перечисление песен… Хотя, даже и не всех. Вот к примеру, Троица презентовала слушателю новую композицию “Царь-огонь” – про это тут нет и слова. А уж оценку какую-либо давать, автору вообще видимо лень.
    В свою очередь, хотелось бы поблагодарить этно-группу. 2 часа динамичного и яркого концерта, которые сделали 3 человека – грандиозно. Уж никто в Беларуси на такое не способен кроме “Троицы”. Ведь так завораживать – уметь надо. Каждая композиция удивляет своим характером, у каждой есть своя история, свой темперамент. “Царь-огонь” – новое достойное продолжение творчества группы.
    Глядя на зрителей в зале, хочу сказать, что многие сидели в трансе, какой-то массовой медитации. Некоторые даже закрывали глаза и блаженная улыбка гуляла по лицам. Равнодушных не было. И ещё 30 минут после концерта Ивана Ивановича удерживала толпа людей: кто автографы взять, кто сказать слова благодарности, а кто – свои мысли креативные спешил высказать.
    Странно, почему же в прессе так скупо всё описано. Даже и не описано…

  5. Budem Nami says:

    Так, сапраўды ўтульная беларуская імпрэза (дзякуй гурту “Троіца” і фотарэпартэру), на якую я, на жаль, ня трапіў, бо з квіткамі насамрэч была напражонка. Затое дыск “Зімачка” знайшоў на сядзібе ТБМ каля плошчы Перамогі (вул. Румянцава, 13).

  6. Anton says:

    Самый большой музыкальный зал Минска собрал на все + дополнительные места зрителя на концерт троих человек продлжением 2 часа живой музыки.
    Это говорит только о том, что этот коллектив уникален, у нас нет равных “Троице”. Вот кто достойно и грамотно делает свое дело.
    Жаль, что молчат наши уважаемые СМИ, что не нашлось ни одной минуты эфира чтобы познакомить народ с народной же культурой.
    Спасибо “Троице” за их живую, такую чудесную музыку, за их труд, за их талант.
    Желаю быть признанными … теперь.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика