Каляндар. 15 верасня

14.09.2009 Каляндар

1068: У Кіеве незадаволеныя палітыкай Ізяслава гараджане падымаюць паўстанне, вызваляюць з вязніцы папулярнага ў народзе Усяслава Чарадзея (полацкага князя) і садзяць яго на кіеўскі пасад.

afanasiy_filipovich

1648: Забіты Афанасій Філіповіч, праваслаўны дзеяч царквы Рэчы Паспалітай, прылічаны да святых Праваслаўнай Царквой (нар. ~1597).

1794: Расійская армія А. Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай.

uladz_syrakomlia

1862: Памёр Уладзіслаў Сыракомля, пісьменнік, публіцыст, перакладчык.

1898: Нарадзіўся Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай (1929–1930) (пам. 22.9.1975).

kashkurevich_arlen

1929: Нарадзіўся Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі.

1971: Нарадзіўся Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA