Каляндар. 17 верасня

16.09.2009 Каляндар

lida_city

1590: Ліда атрымала герб.

balicki

1891: Нарадзіўся Антон Баліцкі – адзін з пляяды тых беларускіх нацыянал-камуністаў, у якіх дата смерці нязменна пазначаная 1937-м годам.

1907: Нарадзіўся Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.

1939: Часткі Чырвонае Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу і пачалі займаць тэрыторыю Заходняй Беларусі.

dubavec

1959: Нарадзіўся Сяргей Дубавец, беларускі журналіст.

karpenka

1949: Нарадзіўся Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык.