Каляндар. 25 верасня

24.09.2009 Каляндар

ahinski

1765: Нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі. Увайшоў у гісторыю як аўтар паланэзу “Развітанне з радзімай“, які ведаюць як паланэз Агінскага. “Развітанне з Радзімай” пісалася тады, калі граф Агінскі назаўсёды пакідаў Беларусь і выпраўляўся ў эміграцыю. Яшчэ ён быў у Вялікім Княстве Літоўскім выбітным палітыкам.

1848: Нарадзіўся Вацлаў Федаровіч, беларускі краязнавец, калекцыянер, юрыст (пам. 25.1.1911).

1875: Нарадзіўся Сяргей Паўловіч, беларускі настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (пам. 16.9.1940).

1902: Нарадзіўся Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык (пам. 1942).

hrahouski

1913: Нарадзіўся Сяргей Грахоўскі, беларускі пісьменнік.

1921: У Празе пачалася Першая усебеларуская канферэнцыя. На Канфэрэнцыі прысутнічала 37 дэлегатаў ад арганізацыяў і партыяў Заходняй Беларусі ды шмат якіх краінаў Еўропы. Канферэнцыя пацвердзіла, што адзіным заканадаўчым органам для Беларусі з’яўляецца Рада Беларускае Народнае Рэспублікі.

1939: У Берасці прайшоў сумесны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. У часе параду адбыўся абмен савецкім і нацысцкім сцягамі на памяць пра “перамогу”. Мелася на ўвазе перамога над Польшчай, якая была падзеленая паміж Нямеччынай і СССР і перастала існаваць як асобная краіна.

celesh

1938: Нарадзіўся Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, дзеяч беларускай дыяспары ў Латвіі.

1965: Памёр Міхась Маскалік, беларускі хадэцкі дзеяч, уніяцкі святар (нар. 18.3.1903).

1971: У Берасці пачаў працу мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.