Яўген Барышнікаў даў свой “Канцэрт для снега без аркестра” у кнігарні “ЛогвінаЎ”, што змяшчаецца ў Мастацкай галерэе “Ў” увечраы 21 студзеня. Уладальнік гран-пры Бардаўскай восені-2010 адыграў двухгадзінную праграму для ўсіх, хто здолеў трапіць у памяшканне не стадыённых памераў кнігарні. Упершыню на публіку была выкананая песня на верш Югасі Каляды “Я ела снег”.
.