Кінаклуб дакументальнага кіно ў “Цэнтр-Відэа”

29.04.2009 Культура

Кінаклуб дакументальнага кіно запрашае 30 красавіка а 19.00 у “Цэнтр-Відэа” на паказ фільма «Дарагія лялькі» (аўтар сцэнару і рэжысёр Галіна Адамовіч) (39 мін.).

У Беларусі ёсць цэлы шэраг прафесійных мастакоў, якія прысвяцілі сваё жыццё стварэнню лялек. Усе яны цікавыя людзі, бо каб зрабіць ляльку, акрамя прафесійнага майстэрства неабходна ведаць псіхалогію, гісторыю, філасофію, разбірацца ў людзях, захаваць у душы свет дзяцінства. Толькі тады з’явіцца аўтраскі твор, што будзе кранаць душу і дзіцяці, і дарослага і рабіць наша жыццё прыгажэйшым і дабрэйшым. Гэты фільм пра тонкі свет мастацтва і свабоду творчасці.

Вядучая вечарыны – кандыдат мастацтвазнаўства, член праўлення саюзу кінематаграфістаў, галоўны рэдактар кінастудыі “Беларусфільм” Наталля Сцяжко.

Кошт квітка: 1000 рублёў
Даведкі па тэлефоне: 227-01-75
Адрас: ТЦ “Сталіца”, пл. Незалежнасці, ніжні паверх

Тэгі: