З першага лютага стартаваў блог нашай прэміі. Ён даступны па адрасе https://bellitaward.blogspot.com/. 
Цягам наступнага месяца у блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная Літаратурнай прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры прэміі.
З асноўнымі палажэннямі прэміі можна азнаёміцца тут: https://bellitaward.blogspot.com/2012/01/blog-post.html
З нагоды старту блогу мы абвяшчаем онлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго умовы змешчаныя тут: https://bellitaward.blogspot.com/2012/01/blog-post_31.html
Звяртаемся да вас з просьбай данесці інфармацыю пра конкурс да чытачоў вашых інтэрнэт-рэсурсаў.
Нагадваем таксама, што прэс-канферэнцыя з нагоды абвяшчэння шорт-ліста прэміі адбудзецца 7 лютага а 14:00 на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру па адрасе г. Мінск, вул. Залатая горка 2-101. Вялікая просьба пацвердзіць свой удзел па тэлефонах (029) 6404679, (029)7508870 (Марыя Мартысевіч) або па мэйле penkonkurs@gmail.com.
З павагай, аргкамітэт Літаратурнай прэміі Гедройца.
