Літаратурная сустрэча ў Віцебску
Сустрэча-абмеркаваньне на тэму “Рэгіянальная літаратура ў справе паўставаньня рэгіянальнай культурніцкай прасторы” з удзелам пісьменьнікаў Алеся Аркуша, Франца Сіўко, Арцёма Арашонка і паэта Віталя Рыжкова адбудзецца 23 красавіка ў “Еўрапейскім клубе”.
У межах сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Аркуша “Брызгалаўка” пра Жодзіна.
Заплянаваны невялічкі сюрпрыз для ўдзельнікаў сустрэчы.
Чакаем вас 23 красавіка 2009 года ў Віцебску, па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён “Лучоса”) у “Еўрапейскім клубе”.
Пачатак – 18.30.
Тэл. для даведак: 27-23-39; маб.; 8-029-1189238.

