Магілёў: размагнічванне “Магніту”

02.02.2012

21 студзеня 2012 стартавала грамадскае абмеркаванне праекту прыбудовы да гандлёвага цэнтра “Магніт” з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі, што плануецца ў межах гістарычнага цэнтра Магілёва, па вул. Першамайскай, побач з будынкам былога Пазямельна-сялянскага банка і будынкам былога дваранскага сходу (абодва — помнікі архітэктуры к. ХІХ – пач. ХХ ст.).

Грамадскае абмеркаванне праводзіцца дзякуючы руплівай працы магілёўскай грамадскасці, у першую чаргу — гарадскога аддзялення Таварыства беларускай мовы на чале з Алегам Дзячковым пры падтрымцы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Чытаць далей