У гурта “J:Морс” з’явіўся кліп на песню “Мы станем” з апошняга альбома “Аквамарын”.

Кліп не мае ні пачатку ні канца: напрацягу трох з паловай хвілін мужчына носіць маладую акрываўленую непрытомную дзяўчыну на руках, цягае яе за сабою на кавалку картона па пераходу метро, едзе з ёй ў аўтобусе. Лідэр “морсаў” Уладзімір Пугач ва ўсім “вінаваціць” Макса Сірага і Міхея Насарогава - аўтараў кліпа:

Уладзімір Пугач: “Усё гэта прыдумалі Макс Сіры і Міхей Насарогаў. Сядзелі яны аднойчы, палілі-палілі, а потым патэлефанавалі мне: “Прыдумалі! Давай здымем!”

Мужчынскую ролю ў кліпе выканаў беларускі акцёр Сяргей Толсцікаў. Непрытомнай дзяўчынай ў кліпе аказалася 15-гадовая дачка Пугача Вольга, якая займаецца ў тэатральнай студыі і з дзяцінства выступае на сцэне:

Уладзімір Пугач: “Хто будзе выканаўцам мужчынскай ролі, мы не задумваліся. Яе выканаў, на мой погляд, лепшы беларускі акцёр Сярожа Толсцікаў, які ўжо здымаўся ў нашым кліпе на песню “Прынцэса”. З жаночай роляй было больш складана. Мы доўга разважалі, шукалі варыянты. Увогуле, усё зацягвалася… У нейкі момант Оля сядзела побач, і я падумаў: “А чаму б і не?” І, нічога не тлумачачы, выслаў фота дачкі рэжысёру. Ён зацвердзіў. Пра тое, хто гэта, ён даведаўся толькі на здымках”.

Нагадаем, 10-га снежня ў Купалаўскім тэатры “J:Морс” адсвяткуе сваё 10-годдзе праграмай “Канцэрт у Тэатры-сеанс з выкрыццём”.

Еўрарадыё

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках

belgazeta.by | 12 сакавiка 2010

Татьяна Замировская: Рокеры на поминках Аудитория самого многострадального феста Беларуси всегда мечтала плясать у сцены - особенно в те времена, когда «Коронация» проходила в кинотеатрах, среди цветов, хрусталя и пышного антуража и ее снимали все телеканалы страны. Но милиция вечно гоняла алчных плясунов, бросающихся к сцене и размахивающих флагами с мест. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »