Да пачатку восені сталічная вуліца Карла Маркса застанецца па выходных пешаходнай. Чаго і каго тут толькі не сустрэнеш: ад спрытных лаўцоў мыльных бурбалак да грандыёзных хадулістаў, ад гутаперчавых артыстаў да квартэтаў з кантрабасамі, скрыпкамі і рознымі дзівосамі.
Вось групка вясёлых мінакоў спяшаецца на канцэрт, што праходзіць у дворыку гістарычнага музея, які закрывае фестываль авангарднай моды “Мамант”. Адны танчаць пад музыку гуртоў, што ўзялі ўдзел у канцэрце, а як толькі зробіш пару крокаў па самой Маркса, адразу ж знойдзеш прыхільнікаў стрыт-хопу, народных танцаў і нават вальсу. Канцэрт і ўсялякі шум заканчваецца а дзевятай. Бойкая публіка разыходзіцца да наступных выходных.
Зарына Кандрацьева