Музычны пераклад паэзіі Вольгі Гапеевай

16.08.2010 Культура

Тры беларускія андэграундныя электронный праекты Aortha, RoomDark і Spit it Out напісалі музычныя кампазіцыі, якія сталіся спробаў перакласці вершы беларускай паэткі Вольгі Гапеевай на мову гуку, рытму і шуму. У кампазіцыях скарыстаныя начытаныя аўтаркай арыгінальныя творы.

Альбом быў выпушчаны на сеткавым лэйбле HAZE. Усе кампазіцыі з вокладкай можна бясплатна спампаваць на сайце лэйбла (https://h-a-z-e.org).

Куратары інтэрнэт лэйбла плануюць працягваць музычна-літаратурны праект з удзелам айчынных электронных музыкантаў і сучасных беларускамоўных літаратараў.