Цэлы красавік у кнігарні “ЛогвінаЎ” будзе стаяць паліца з польскімі кніжкамі, класічнымі і сучаснымі: творы Адама Міцкевіча, Юліуша Славацкага, Яраслава Івашкевіча, Вітольда Гамбровіча, Вольгі Такарчук, Паўла Гюле, Стэфана Хвіна і Чэслава Мілаша. Яшчэ нам прынеслі беларускія кнігі па-польску, у тым ліку творы Васіля Быкава. Усё гэта можна будзе набыць ці проста пагартаць.
Побач будуць ляжаць польскія газеты – для тых хто хоча вучыць польскую мову, як казаў той, не адыходзячы ад касы. У дадатак мы паднеслі медыя-кружэлку з карыснай інфармацыяй па Варшаве (пастараўся часопіс “34”), якую можна будзе атрымаць у падарунак.
Раз на тыдзень у кнігарні зразумела можна будзе перастрэць польскіх пісьменнікаў:
31 сакавіка – майстра лаканічнай прозы Міхала Андрасюка, 6 – красавіка мройнага навеліста Іграцыя Карповіча і г.д. (глядзіце афішку).
Дарэчы, заклікаем прынесці на нашу паліцу book-crossing’а (кнігаабмену) старыя непатрэбныя кнігі польскіх аўтараў. Яны будуць як ніколі дарэчы.