Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы
(Падляшша)
24 верасня Vinsent выступіў з сольным канцэртам у межах фестывалю нацыянальных культур “Кірмаш народаў”, які трэці год запар праходзіў у гэтыя выходныя ў Вільні. На ім прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, што супольна пражываюць у Вільні, прэзентуюць свае родныя краіны і народы. На галоўнай сцэне ў самым сэрцы літоўскай сталіцы, на плошчы Гедыміна, артыст выканаў свае найлепшыя песні. Выступ стаў прыемным падарункам для шматлікіх беларусаў, якія жывуць і вучацца ў Вільні альбо гэтымі выходнымі завіталі ў горад.
