Навучанне ў Беларускім Калегіюме
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучаньне па спэцыялізацыях:
– журналістыка
– найноўшая гісторыя
– філязофія/літаратура
А таксама – адмысловы набор на спэцкурс па фатаграфіі.
Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г.
Заяўкі прымаюцца па 25 верасьня б.г.
Падрабязнасьці пра працэсс паступленьня bk.baj.by/abviestka2009.html
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі), на bk.baj.by/faq/faq2009.htm ці праз kalehium @ gmail.com

