2 cнежня ў паб-клубе “Графіці” прайшла чарговая частка музычнага серыялу “Тузін.Unplugged”. Гэтым разам на сцэну выйшлі гурты “Красные звёзды” і Pomidor/off. Упершыню разам. Дадатковай нагодай для сустрэчы стала адзначэнне дня народзінаў аднаго з стваральнікаў парталу Tuzin.FM Ветра Механічнага.
Аляксандр Памідораў
Гурт “Красные звёзды” існуе з 1993 году, але зусім нядаўна музыкі ўпершыню запісалі песню на беларускай мове. Мяркуючы з новай праграмы, Уладзімір Селіванаў мае намер і далей пісаць беларускамоўныя творы, чаму было сведчаннем выкананне зусім новай – “Зорачка” у духу лепшых хітоў “Песняроў”.
Міхей Насарогаў
Вецер Механічны
Алег Хаменка
Уладзімір Селіванаў
“Красные звёзды” і Pomidor/off сышліся на адной сцэне ўпершыню. Раней Селіванаў і Памідораў нават не былі знаёмыя між сабой. Але так выйшла, што абодва гурты рыхтавалі свае новыя альбомы ў адной і той жа студыі “Осмос”. Зрэшты, Pomidor/off наогул досыць рэдка выступае. Мусіць, з выхадам іх дыску “Патас/Попс/Прапаганда” сітуацыя зменіцца. Выступ каманды на “Тузін.Unplugged” якраз і апынуўся лайт-прэзентацыяй гэтага альбому. Музыкі з’явіліся ў сваіх фірмовых майках ды ўмомант разгайдалі публіку, якая шчыльна абступіла сцэну. Памідораў спяваў і новае (“Радыё”), і адносна новае (“Шабаны”) і добразнаёмае (“Дзень без гарэлкі”, “Цуд на Каляды”). Было і пару дуэтаў-сюпрызаў. З Аляксандрам у гэты вечар заспяваў Міхей Насарогаў з гурта Rockrjoker ды Алег Хаменка пры канцы. Дадатковай прыемнасцю быў невялічкі акустычны сэт лідэра “Палаца” у гонар Ветра Механічнага. Адзін з стваральнікаў “Тузіна Гітоў” у гэты дзень адзначаў свой дзень народзінаў і пачуў нямала прыемных слоў ад сваіх калегаў, сяброў і знаёмых.
Артур Вакараў
Вольга Квяткоўская
Анатоль Додзь, Вольга Бабак
Мікалай Дубавіцкі, фота – Аляксандр Ждановіч