У дзень горада ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, былой сядзібе Юрыя Кабылінскага, старшыні мінскага дваранскага сходу, прайшоў праменад з танцамі “У госці да пана Кабылінскага”.
На праменадзе артысты Музычнага Дома “Класіка” і праекта “Эпоха князя Міхала Клеафаса” сустрэлі гасцей цікавай гісторыка-культурнай праграмай. Гучала музыка з “Полацкага сшытка” і К. Ельскага, рамансы і арыі М. К. Агінскага, С. Манюшкі, Я. Д. Голанда. Наведвальнікі мерапрыемства прайшліся паланезам і патанчылі жартоўны вальс, а таксама пабачылі, якія яшчэ танцы ладзіла наша шляхта ў 19 стагоддзі.
У праменадзе ўдзельнічалі: Ірына Лой (сапрана), Дзмітрый Капілаў (бас), музыканты з ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”.
Аляксандр Чахоўскi
Фота: Аляксандр Ждановіч