У Беларусі пачынае дзейнасць праект “Зрабі падарунак Беларусі-пераходзь на беларускую мову”
“Мы хочам дапамагчы людзям, якія жывуць у Беларусі і жадаюць размаўляць па-беларуску, але не адважваюцца, таму што бянтэжацца рускамоўнай большасці.

Мы з Табой паспрабуем разарваць замкнёны круг - “я не размаўляю па-беларуску, таму што ніхто не размаўляе”. Усе, хто жадаюць, змогуць перайсці на беларускую мову. Разам мы пераадолеем страх, ляноту і станем мацней!” - так пра сябе заяўляюць арганізатары.

Галоўнай памылкай стала тое, што дзяржава не стварыла ўмоў для аднаўлення пазіцый беларускай мовы, – не толькі галоўнага элемента нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі народу, але і неад’емнага фактару кансалідацыі грамадства. Як следства беларусы ў Беларусі працягваюць выпрабоўваць цвёрдую дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце, стала звужаецца рэальная сфера функцыянавання беларускай мовы.

У большасці школ на ўроках беларускай мовы і гісторыі Беларусі пасля завяршэння ўроку ў зносінах і размовах з вучнямі і паміж сабою настаўнікі аўтаматычна пераходзяць на расейскую, прышчапляючы вучням дачыненне да роднай мовы , як да мёртвай і непатрэбнай , (як мёртвай латыні).

Агульнавядома, што ў беларускіх кіёсках беларускамоўныя выданні складаюць мізерны адсотак, а беларускамоўныя версіі двухмоўных газет заўсёды ў дэфіцыце.

10 мільёнаў грамадзян не маюць магчымасці на ўсёй тэрыторыі Беларусі праглядзець у кінатэатры фільм, дубляваны або агучаны беларускай мовай. Прадаюцца дзесяткі глянцавых часопісаў у Беларусі, напісаныя выключна расейскай мовай.

Беларус у Беларусі пазбаўлены элементарнага права купляць імпартную відэапрадукцыю, агучаную роднай мовай.

Згодна з вынікамі апошняга перапісу насельніцтва, 74,5% грамадзян 10-мільённай Беларусі лічыць роднай беларускую мову. Нягледзячы на гэта, па дадзеных маніторынгу лінгвістычнай камісіі Беларуска-Хельсінкскага камітэта, беларуская мова сёння зведвае пэўныя цяжкасці: яна амаль выключаная са справаводства і з ужывання дзяржаўным чыноўніцтвам. На жаль, адсутнічае праграма падтрымкі і развіцця беларускай мовы. Моваю большасці масавых тэлеканалаў, часопісаў, газет, рэкламы, вулічных надпісаў пакуль у асноўным з’яўляецца расейскай мова.
Можа наша РОДНАЯ МОВА ЗАСЛУГОЎВАЕ ТАГО, каб ЖЫЦЬ і гучаць?

Механізм праекта

Праходзяць акцыі. Валанцёры раздаюць па Беларусі каляровыя кніжкі. У іх сабраны практычныя рады, як менавіта перайсці на беларускую мову і навошта гэта рабіць.

Таксама ў кніжках прыведзены самыя папулярныя беларускамоўныя СМІ, Інтэрнэт-сайты, творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.

Кніжку будуць раздаваць на вуліцах гарадоў Беларусі, у школах, вышэйшых навучальных установах.

Праект будзе прапаноўваць беларусам перачытваць нашых класікаў і знаёміць з творамі сучасных дзеячаў.

Праводзіць віктарыны.

Весці рубрыку, у якой знаёміць беларусаў з поглядамі, выказваннямі, цікавымі гісторыямі пра беларускую мову ад сучасных культурных дзеячаў.

Далучайся

ТЫ можаш таксама звязацца з намі, падтрымаць нас і можаш стаць валанцёрам.

Мы знойдзем працу, якую ты зможаш рабіць у вольны час. Калі Ты ўжо валодаеш прафесіяй, Ты можаш стаць кансультантам праекта.

ТЫ атрымаеш досвед працы над цікавымі праектамі, якія абавязкова ўзбагацяць цябе жыццёвым досведам і, магчыма, дапамогуць табе ў прафесійнай кар’еры. Разам мы дакажам, што БЕЛАРУСЫ маюць права не толькі марыць аб самадастатковай і высокаразвітай культуры, але ўжо сёння СТВАРАЮЦЬ яе.

Пішы нам:

movaby@moladz.org

Праекат арганізаваны суполкай ВОКА” (ВГ “ВОКА”)
www.Moladz.org з’яўляецца супольнасцю маладых, актыўных, таленавітых беларусаў з ўсяго свету.
Маладзевая інтэрнэт-пляцоўка “ВОКА” - гэта беларускае інтэрнэт-супольнасць, накіраваная на выхаванне моладзі на глебе беларускай нацыянальнай ідэі, на данясенне яе да шырокіх колаў грамадства.

Кнігу ўжо можна спампаваць тут vitalbel.at.tut.by/bymova.pdf

moladz.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

4 каментары »

  1. # Паклаценькі | 26 лiстапада 2008, 14:08

    Гэта ужо нейкую сэкту нагадвае, адэпты, кніжачкі, валантэры…Здаецца што у масавым парадку гэта адбываецца іншым робам

    [Адказаць]

  2. # Хрыся | 27 лiстапада 2008, 00:58

    А як можна запісацца ў валанторы?

    [Адказаць]

  3. # Сьнег | 27 лiстапада 2008, 18:00

    Хрыся
    Адпiшыце нам на movаby@mail.ru, наконт валанторау

    [Адказаць]

  4. # Нiк | 3 снежня 2008, 08:39

    Не спампавалась книга.

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Дэкларацыя раз’яднання

Дэкларацыя раз’яднання Аналізуючы ў сілу прафесіі безліч мастацкіх тэкстаў, даўно зразумела: наўпростгаварэнне – выказванне сваёй думкі наўпрост – ёсць грахом перад мастацтвам. Гуманітарныя праблемы проста не вырашаюцца Як ні парадаксальна гэта гучыць, наўпроставае казанне – не заўсёды самы ўдалы шлях данясення сэнсу. Далей »