Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін у Магілёве

15.11.2008 Культура

Пісьменнік і бард Эдуард Акулін і паэт Леанід Дранько-Майсюк зладзілі творчую вечарыну ў Магілёве ў межах кампаніі “Будзьма!” 15 лістапада. Пасля асноўнай часткі, калі гучалі вершы і песьні, адбылася размова літаратараў і наведнікаў на тэмы паэзіі, жыцця, Беларусі і хрысціянства.

На сустрэчы таксама прэзентавалася кніга “З Богам да Беларусі” ксяндза Адама Станкевіча, аднаго з заснавальнікаў Хрысціянскай дэмакратычнай злучнасці.

Напрыканцы імпрэзы  найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад Эдуарда Акуліна т-шоткі з лагатыпам кампаніі “Будзьма!”.

На фота:

1.Паэт Леанід Дранько-Майсюк
2.Бард Эдуард Акулін з майкай Магілёўскага Таварыства Беларускай Мовы і старшыня Магілёўскай суполкі ТБМ Алег Дзячкоў у майцы “Будзьма!”

Фота з сайта mahilou.org

Тэгі: