Прэзентацыя кнігі Анатоля Тараса “Анатомія нянавісці” — 26 лютага

17.02.2009 Культура

Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі Анатоля Тараса “Анатомия ненависти. Русско-польские конфликты в XVIII—XX вв.” адбудзецца 26 лютага на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

“Анатомія нянавісці” — працяг папярэдняй кнігі аўтара: “Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв.”, якая атрымала шырокі розгалас і папулярнасць у чытачоў. На працягу двух апошніх гадоў “Войны…” перавыдаваліся двойчы.

Прэзентацыя новай кнігі Анатоля Тараса пачнецца ў 18:00.