Першы анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі (відэа)

___22

Памятаеце, як вам выкладалі гісторыю Беларусі? У асноўным гэта адбываецца так: спачатку настаўнік пераказвае вучням тэму з падручніка – потым вучні пераказваюць яе настаўніку. Ланцужок гістарычных падзеяў павольна ператвараецца ў шэраг лічбаў побач са знакам “§”, а задавальненне ад атрыманых ведаў вызначаецца хіба адзнакай у дзённіку і журнале.

Сёння мы маем магчымасць паглядзець, што б атрымалася, калі б навуку, якая вучыць не паўтараць памылкі, выкладалі Аляксандр Памідораў і Лявон Вольскі. А кніга была не кнігай, а густоўнай анімацыяй ад Юліі Ляшкевіч і Юліі Рудзіцкай.

«Будзьма беларусамі!» – першая спроба грамадскай культурніцкай кампаніі з аднайменнай назвай зрабіць нашу гісторыю папулярнай і моднай ды пазбавіцца ад фармалізму яе акадэмічнага выкладання. Упершыню 1000 год гісторыі Беларусі змесціцца ўсяго ў 5 хвілінах.

Сёння мы прапаноўваем вам для азнаямлення гісторыю першабытнага грамадства.

7 каментароў

  1. # 13 траўня 2011 14:01
    Таццяна

    што будзе далей з гэтым праектам? дзе можна будзе убачыць увесь мульт?

  2. # 14 траўня 2011 07:52
    Вульф

    Rfli možna budzie jaho spampavać? I dzie?

  3. # 14 траўня 2011 11:39
    blaziest

    Цiкавы праэкт…даўно патрэбна было ужо гэта зрабiць…чакаем выхада ўсяго мульта!

  4. # 14 траўня 2011 15:22
    Ксеня

    А калі мульт будзе цалкам?
    Дзе яго можна будзе паглядзець, спампаваць ці набыць (хачу-хачу-хачу :))?

  5. # 15 траўня 2011 13:29
    Natka

    я ужо бачыла гэты цудоуны мульт!
    Проста бомба!!! Дзяучынки,Юли,малайцы!!!

  6. # 15 траўня 2011 20:02
    Александр

    Что за издевательство? Где полный мульт? Зачем рекламировать то, чего нельзя увидеть(платно/бесплатно)?

  7. # 16 траўня 2011 11:19
    skadi

    Слышала что в конце мая будет доступен. Надеюсь что так. Хотелось бы показать дузьям.

Ваш каментар