Валерыя Мікалаевіча Раеўскага, рэжысёра-пастаноўшчыка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які памёр 19 лістапада на семдзесят трэцім годзе жыцця, правялі ў апошні шлях. Жалобная цырымонія адбылася ў Доме літаратараў 22 лістапада.
Свае спачуванні родным і сваякам народнага артыста Беларусі прыйшлі выказаць некалькі соцень чалавек, сярод якіх артысты розных пакаленняў Купалаўскага тэатра, артысты і кіраўнікі іншых тэатраў Беларусі, драматургі, рэжысёры, тэатральныя і грамадскія дзеячы, пісьменнікі, крытыкі, музыкі, мастакі.
На грамадзянскай паніхідзе шмат было сказана словаў удзячнасці за тое, што Валерый Раеўскі паспеў зрабіць для беларускай націянальнай культуры і тэатральнага мастацтва у прыватнасці. “Гэта сапраўды, залаты скарб, залатая спадчына тэатральнага мастацтва. Тое, што зроблена ім напрацягу трыццаці пяці гадоў, покуль ён быў мастацкім кіраўніком нашага тэатра нумар адзін, нашага Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы, застанецца праз тое, што дзесяцігоддзямі будуць ісці на сцэнах нашых тэатраў яго спектаклі. Тое, што зроблена ім, застанецца і праз унёсак, які ён зрабіў, выхоўваючы маладое пакаленне, бо фактычна праз гэта Валерый Мікалаевіч прадоўжыць свой творчы шлях. І яго школа, школа Раеўскага, застанецца, і будзе запатрабаваная тымі, хто любіць тэатр, хто шанаваў і паважаў Валерыя Mікалаевіча”, – адзначыў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Некалькі слоў ад імя тэатра Янкі Купалы, ад імя ўсіх купалаўцаў, сказаў Мікалай Пінігін: “Смутна сёння перш за ўсё для родных, для тэатра і для калег. Але я лічу, што жыццё ў Валерыя Мікалаевіча адбылося і ў прафесіі, і ў любві, ў дзецях. Тое, што ён зрабіў для беларускай нацыі, гэтаму няма цаны. Яго жыццё – жыццё сапраўднага мастака. Але, як ён любіў рыбу лавіць, а як ён любіў неба і лес, зямлю, на якой жыў, бо быў ён вельмі светлы чалавек”.
“Я не один десяток лет Валеру знал. Он был одним из инициаторов и организаторов Чеховского фестиваля. Он был сильно связан с Москвой и Россией, начинал в Театре на Таганке с Любимовым. Был очень любознательным и любопытным, очень добрым и отзывчивым, светлым был человеком”, – ад усіх расійскіх калег перадаў шчырыя спачуванні сябра Валерыя Раеўскага, прэзідэнт міжнароднай канфідэрацыі тэатральных саюзаў Валерый Шадрын.
“Я памятаю, які фурор зрабіў яго спектакль “Што той салдат, што гэты”. У кожнымягоспектаклізакладзенафіласофскаядумка, якую ёнхацеўданесціда гледача, хацеў прымусіцьзадумаццаабнейкіхпраблемах“, – узгадаў аднакурснік Раеўскага, рэжысёр Барыс Луцэнка.
“Пайшоў, пайшоў магутны, прыгожы чалавек.Таленавіты чалавек.Я памятаю тойчас,калі мы (акцёры Рускага тэатра), хадзілі глядзець яго спектаклі,а яны (купалаўцы) прыходзіліда нас”, – дадаў Расціслаў Янкоўскі.
“Можа гучна будзе, але з Валерыем Мікалаевічам сышла эпоха. Ты зрабіў усё, што табе Гасподзь наканаваў. І зрабіў гэта годна”, – прамовіў старшыня тэатральных дзеячаў Беларусі Аляксей Дудараў.
Па заканчэнні цырымоніі развітання, Валерый Раеўскі быў пахаваны на Маскоўскіх могілках.
Зарына Кандрацьева