Прыём заявак для ўдзелу ў праграме ЦЭІ “СТЫПЭНДЫЯ ДЛЯ АЎТАРАЎ IN RESIDENCE” (“Рэзідэнцыя”) на 2011 год, якая праводзіцца ЦЭНТРАЛЬНАЭЎРАПЭЙСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВАЙ (ЦЭІ, CENTRAL EUROPEAN INITIATIVE) у супрацоўніцтве з АСАЦЫЯЦЫЯЙ СЛАВЕНСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ у межах Міжнароднага літаратурнага фэсту “Vilenica” (Вíленіца)
Уводзіны
“Стыпэндыя ЦЭІ для аўтараў “Рэзідэнцыя” – гэта праграма, якая мае на мэце падтрымку міжнароднага супрацоўніцтва і заахвочванне ў галіне літаратуры для маладых пісьменнікаў з цэнтральнаэўрапэйскіх краінаў, якія яшчэ не зьяўляюцца чальцамі Эўрапэйскага звязу. Праграма ўключае ў сябе стыпэндыю ў 5.000 эўра гатоўкай для трохмесячнага знаходжання (“рэзідэнцыі”) ў любой з краінаў, якія зьяўляюцца чальцамі ЦЭІ, на выбар кандыдата. Пераможца будзе госцем 26-га Міжнароднага літаратурнага фэсту “Vilenica”, які мае адбыцца 7-11 верасня 2011 г. у розных гарадах Славеніі. Пераможца будзе афіцыйна абвешчаны на прэс-канфэрэнцыі напрыканцы жніўня і ўзнагароджаны стыпэндыяй на цырымоніі адкрыцця фэсту. Кандыдат мецьме права на карыстанне стыпэндыяй з 7-га верасня 2011 г. да 7-га верасня 2012 г. На працягу 60 дзён пасля завяршэння рэзідэнцыі кандыдат будзе павінен прадставіць напісаную справаздачу.
Цэнтральнаэўрапэйская ініцыятыва (ЦЭІ) складаецца з 18-ці дзяржаваў-чальцоў: Альбанія, Аўстрыя, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чэская Рэспубліка, Вугоршчына, Італія, Македонія, Малдова, Чорнагорыя, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія і Украіна. Тэрыторыя гэтых краінаў складае 2.4 мільёны кв. кілёмэтраў; насельніцтва – амаль 250 мільёнаў. ЦЭІ была першым рэгіянальным форумам па супрацоўніцтве на палітычнай мапе Цэнтральнай, Узходняй і Паўднёваўзходняй Эўропы, мае сярод усіх рэгіянальных арганізацыяў самую доўгую традыцыю і найбольшую тэрыторыю. ЦЭІ была разпачатая ў 1989 годзе Аўстрыяй, Італіяй, Вугоршчынай і Югаславіяй з мэтай усталявання плятформы ўзаемнага палітычнага, эканамічнага, навуковага і культурнага супрацоўніцтва пад назвай “Чатырохкутнае супрацоўніцтва”. Ад самага свайго пачатку ЦЭІ прасоўвала ідэі адзінства і салідарнасці сярод сваіх дзяржаваў-чальцоў. У апошнія гады ЦЭІ стала адной з перадавых плятформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Адна з галоўных мэтаў ЦЭІ палягае ў тым, каб зблізіць краіны Цэнтральнай, Узходняй і Паўднёваўзходняй Эўропы і дапамагчы ім у працэсе па падрыхтоўцы для ўступлення ў чальцы Эўразвязу пры дапамозе эканамічнага, гуманітарнага і інстытуцыянальнага развіцця. www.ceinet.org.
Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў ініцыіруе і праводзіць сучасныя грамадзкія праграмы ў вобласці літаратуры. Дзякуючы вялікаму мнозтву праграмаў і мерапрыемстваў, яна зьяўляецца самай актыўнай арганізацыяй і галоўным цэнтрам літаратурнай дзейнасці ў Славеніі. Ейная роля асноўнага выканаўца грамадзкіх праграмаў у сфэры літаратуры таксама прызнаецца Міністэрствам культуры, якое яе актыўна падтрымлівае і рэгулярна фінансуе. Пачатак працы асацыяцыі можа быць аднесяны да 1872 г., калі славенскія аўтары пачалі самаарганізоўвацца, але сучасную назву яна атрымала ў 1968 г. Ейнымі намеснікамі былі розныя выбітныя славенскія аўтары. Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў выступае за творчую свабоду, дзейнічае як абаронца і прамоўтар статусу славенскай літаратуры і пісьменнікаў, а таксама аб’ядноўвае аўтараў з усіх абсягаў славенскай культуры незалежна ад межаў. Асацыяцыя і ейныя сябры паўплывалі на істотныя змены ў славенскім сацыяльным і культурным жыцці. АСП вельмі актыўна дзейнічала ў той час, калі Славенія была ў працэсе здабывання незалежнасці і фарміравалася як маладая краіна. Асацыяцыя спрыяе развіццю рэгулярных кантактаў з замежнымі аўтарамі і прымае ўдзел у выкананні міжнародных праграмаў. www.drustvopisateljev.si
Міжнародны літаратурны фэст “Vilenica” (Віленіца) – гэта месца сустрэчы паэтаў, празаікаў, драматургаў і эсэістаў, а таксама перакладнікаў, выдаўцоў, рэдактараў і крытыкаў з Цэнтральнай Эўропы і іншых рэгіёнаў. Ён арганізаваны Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў у супрацоўніцтве з Культурніцкім таварыствам “Vilenica” з г. Сэжана (Sežana). Першы міжнародны фэст “Vilenica” адбыўся ў 1986 г. Кульмінацыйным момантам фэсту зьяўляецца Міжнародны літаратурны прыз “Vilenica”, які прысуджаецца Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў творцу з Цэнтральнай Эўропы за значныя дасягненні ў галіне літаратуры. Атрымальнікамі прыза “Vilenica” зьяўляюцца: Фýльвіё Томіца (Fulvio Tomizza), Пэтэр Хáндке (Peter Handke), Пэтэр Эстэрхáзі (Peter Esterházy), Ян Скáцэл (Jan Skácel), Томас Вэнцлава (Tomas Venclova), Збíгнеў Гéрбэрт (Zbigniew Herbert), Мíлан Кýндэра (Milan Kundera), Лíбуша Монікава (Libuše Moníková), Ёсіп Осці (Josip Osti), Адольф Мушг (Adolf Muschg), Адам Загаéўскі (Adam Zagajewski), Пáвэл Вíлікаўскі (Pavel Vilikovský), Пэтэр Нáдаш (Peter Nádas), Эрыка Пэдрэці (Erica Pedretti), Слáўко Мíхаліч (Slavko Mihalić), Ян Каплíнскі (Jaan Kaplinski), Áна Бландыяна (Ana Blandiana), Мíрко Ковач (Mirko Kovač), Брыгіта Кронаўэр (Brigitte Kronauer), Карл-Мáркус Гаўс (Karl-Markus Gauss), Íлма Рáкуса (Ilma Rakusa), Мíядраг Пáўлавіч (Miodrag Pavlović), Горан Стэфанаўскі (Goran Stefanovski), Анджэй Стáсюк (Andrzej Stasiuk), Кляўдыё Мáгрыс (Claudio Magris) і Джэвад Карахасáн (Dževad Karahasan). Падчас фэсту адбываюцца шматлікія літаратурныя і культурныя мерапрыемствы; тэарэтычная частка фэсту дае шмат магчымасцяў для ўсебаковых дэбатаў, а неафіцыйныя сустрэчы ствараюць цудоўную атмасфэру для камунікацыі і наладжвання новых знаёмстваў. www.vilenica.si.
Умовы для ўдзелу
Для таго, каб мець магчымасць удзельнічаць у дадзенай праграме, прэтэндэнты павінны зьяўляцца аўтарамі ў будзь-якіх жанрах, быць маладзейшымі за 35 год (народжанымі пасля 1976 г.) і быць грамадзянамі дзяржаваў-чальцоў ЦЭІ, якія не ўваходзяць у Эўразвяз (Альбанія, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Македонія, Малдова, Чорнагорыя, Сербія і Украіна).
Дэдлайн для падачы заяўкі
Апошні тэрмін для падачы заяўкі – 1-га траўня 2011 г. Заяўка павінна быць дасланая звычайнай поштай і атрыманая ў запячатаным канвэрце. Камітэт разглядацьме заяўкі, атрыманыя згодна з штэмпелем да 1-га траўня 2011 г. уключна.
Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў
вул. Томшычава, 12
SI-1000, Любляна
Славенія
Slovene Writers’ Association
(Writer In Residence)
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
Slovenia
Заяўка мусіць абавязкова ўключаць наступнае:
1. Запоўненая рэгістрацыйная форма (спампаваць).
2. Біяграфія на ангельскай мове (максімальная колькасць знакаў – 1.800 без прабелаў).
3. Копія сапраўднага пасведчання асобы альбо пашпарт з добра бачнай датай і месцам нараджэння і грамадзянства.
4. Бібліяграфія на ангельскай мове (макс. колькасць знакаў – 3.600 без прабелаў).
5. Ангельскамоўнае апісанне праекту, які плянуецца ажыццявіць падчас трохмесячнага пражывання (“рэзідэнцыі”); па магчымасці, кантактны адрас у краіне, дзе плянуецца правесці “рэзідэнцыю” (2.000 – 4.500 знакаў без прабелаў).
6. Адзін арыгінал рэкамэндацыйнага пісьма на ангельскай мове (макс. колькасць знакаў – 1.800 без прабелаў).
Няпоўныя заяўкі разглядацца ня будуць.
Працэдура адбору
1. Анкета на ўдзел у праграме будзе дасланая ва ўсе буйныя саюзы пісьменнікаў у азначаных дзяржавах; яе таксама можна знайсці на вэб-старонках ЦЭІ, AСП і фэсту “Vilenica”:
www.ceinet.org; www.drustvopisateljev.si; www.vilenica.si;
2. Міжнародны камітэт, які ўключае прадстаўнікоў Славеніі, Італіі і Аўстрыі, разглядацьме заяўкі, атрыманыя згодна з штэмпелем да 1-га траўня 2011 г. уключна.
3. Заяўкі будуць ацэняныя паводле наступнага крытэра: 30% (3 пункты) за бібліяграфію, 50% (5 пунктаў) за апісанне праекту, і 20% (2 пункты) за рэкамэндацыйнае пісьмо.
3. Усе кандыдаты будуць азнаёмленыя з рашэннем камітэта да 15-га ліпеня 2011 г.
4. Пераможца будзе афіцыйна абвешчаны на прэс-канфэрэнцыі напрыканцы жніўня і ўзнагароджаны стыпэндыяй на цырымоніі адкрыцця фэсту 7-га верасня 2011 г. у г. Лíпіца (Lipica), Славенія.
5. Праз 60 дзён пасля завяршэння рэзідэнцыі кандыдат павінен даслаць напісаную справаздачу на ангельскай мове (7.200 – 9.000 знакаў без прабелаў) па звычайнай альбо электроннай пошце на адрас Асацыяцыі славенскіх пісьменнікаў.
Дадатковая інфармацыя
Пытанні можна дасылаць праз электронную пошту альбо факс не пазней, чым 14 дзён перад апошнім тэрмінам (дэдлайнам):
Асацыяцыя славенскіх пісьменнікаў
Спадарыня Мáя Кáўзар (Maja Kavzar)
вул. Томшычава, 12
SI-1000, Любляна
Славенія
Факс: 00386 1 42 16 430
імэйл: [email protected]
Тэлефон: 00386 1 25 14 144
Працоўны час: панядзелак, серада: 10.00 – 13.00
Slovene Writers’ Association
Društvo slovenskih pisateljev
Ms Maja Kavzar
Tomšičeva 12
SI-1000 Ljubljana
Slovenia