Сустрэча з акторамі Драматычнага тэатру ў Магілёве

26.01.2009 Культура

У пятніцу, 30 студзеня, суполка Таварыства беларускай мовы ладзіць сустрэчу з акторамі Магілёўскага драматычнага тэатру. Сустрэча адбудзецца пасьля беларускамоўнага спэктаклю “Трышчан і Іжота”.

Спэктакль “Трышчан і Іжота” – сучасная вэрсія сярэднявечнага раману (аўтар Уладзімер Кавалёў) у пастаноўцы Алега Жугжды.

На маладзечанскім тэатральным фэстывалі “Сакавіца-2001” спэктакль атрымаў Гран-пры. Крытыкі назвалі яго элегантным, разумным і даступным.

Тэгі: