Адкрыццё беларускага клубу ў Празе

02.10.2009

Паважаныя сябры,

сардэчна запрашаем вас на адкрыццё беларускага клубу ў Празе,

якое  адбудзецца ў суботу 3-га кастрычніка ў 17.00

У праграме:

1. Прэзентацыя Бібліятэкі
2. Прэзентацыя сайта беларусаў Прагі – Беларускі Квартал
3. Прэзэнтацыя кніжных выданьняў Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані:

* мастацкага каталогу „Вяртаньне” Ўладзіміра Блюдніка, у які ўвайшлі вершы, адно апавяданне і графічныя творы аўтара

* арт-выдання „няВечны Каляндар”, з тэкстамі Віталя Воранава і выцінанкамі Марка Максімовіча.

4. Прэзентацыя альманаха беларускіх пісьменнікаў замежжа „Беларус 2008”, з удзелам двух аўтараў, якія друкавалі свае творы ва ўсіх трох папярэдніх выданнях альманаху – Макса Шчура і Віталя Воранава.

Нефармальны працяг вечара плануецца ў адной з  праскіх гаспод (будзе паведамлена  пазней).

Адрас: Ostrovského 253/3 , будова Ženské domovy, 3. паверх, пакой 699

Тэгі: