Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

72

Узнагароджанне пераможцаў ды лаўрэатаў конкурсу ЖЖ-суполкі suc_biel_lit адбылося 14 траўня ў мінскай кавярні "Валерыя".

Нагодай для вечарыны сталіся рэгулярныя конкурсы, што ладзяцца ў межах суполкі. Штомесячны конкурс на найлепшы пост і штодзённы – на веданне сучаснай літаратуры.

Пераможца найлепшага паста быў абраны цягам галасавання сярод удзельнікаў ды наведвальнікаў суполкі.

131
Зміцер Вішнёў

Свае вершы ў межах літаратурнага шоў прэзентавалі: паэты Валерыя Кустава, Міхась Башура, Арцём Кавалеўскі, пераможца конкурсу на найлепшы пост суполкі suc_biel_lit Анатоль Івашчанка, п’яныя песні чытаў цвярозы Зміцер Вішнёў.

102
Алесь Камоцкі

Чытанне вершаў і літаратурныя конкурсы разбаўляў музычным выступам Алесь Камоцкі:

– Паспрабую разбавіць, але па жыцці нічога разбаўленага не люблю.

111
Арцём Кавалеўскі

Адмысловы шарм творчаму вечару надаў паэт ды журналіст Арцём Кавалеўскі. Спадар Арцём уступаў у навукова-літаратурны дыспут амаль з кожным выступоўцам, абмяркоўваў з паэтамі прэамбулы ды метафары. Прысутны літаратар і выдавец Міхась Башура:

– Трэба яго забаніць.

У розныя часы свайго існавання беларускія літаратары, паэты ды калякультурная інтэлігенцыя гуртаваліся вакол часопісу "Arche", газеты "Наша Ніва", нефармальнага літаратурна-мастацкага руху "Бум-Бам-Літ". Часам творчыя гурткі ствараліся вакол пэўнай асобы культурнага бамонду.

82
Ася Паплаўская і Алесь Мазанік

Сёлета пэўнае кола творцаў згуртавалася вакол ЖЖ-суполкі suc_biel_lit, што распачала сваю дзейнасць з 1 сакавіка. Стваральнікі суполкі – студэнтка-журналістка Ася Паплаўская і мэнэджэр, распаўсюднік беларускай літаратуры й музыкі Алесь Мазанік – ставяць мэту аб’яднаць на адной пляцоўцы сучасную літаратуру і крытыку і папулярызацыю беларускіх літаратурных твораў. Ася Паплаўская:

– Аўтарам ідэі стварэння суполкі быў Алесь Мазанік, які прапанаваў раскручваць беларускую літаратуру праз інтэрнэт-партал Livejournal.com, і я з ім пагадзілася. Каб падтрымаць ініцыятыву ўдзельнікаў мы ладзім штомесячныя і штодзённыя конкурсы ў межах суполкі.

Таксама Ася адзначыла патрэбу ў глабалізацыі літаратурнага працэсу на Беларусі:

– У інтэрнэце існуе шмат літаратурных суполак: суполка "Arche", суполка вакол асобы Хадановіча ды іншыя, але яны абмежаваныя, яны засяроджаныя на адной асобе ці на адным выданні. Я не думаю, што гэта найлепшы шлях, каб замахвацца на вялікія ды значныя мэты. Мы з Алесем хацелі б зрабіць адно месца, няхай пакуль што ў Livejournal, дзе можна было б аб’яднаць вялікае кола літаратурных прыхільнікаў.

Алесь Мазанік з важнасцю міністра культуры падкрэсліў:

– Суполка не мае дачынення да аніякіх палітычных партый ці рухаў.

Ад больш падрабязных каментароў стваральнік кам’юніці адмовіўся.

Акрамя выступоўцаў кавярню "Валерыя" наведала невялікае кола ўдзельнікаў ЖЖ-кам’юніці suc_biel_lit. Некаторыя былі настроеныя крытычна. Дзяўчына-наведніца:

– Звычайных гледачоў тут нешмат. Не здзіўлюся, калі ў кожнага з нелітаратараў, прысутных на гэтай імпрэзе, застанецца адчуванне чужасці. Я бачу асобную тусоўку са сваімі ўнутранымі жартамі і манерамі. Такое адчуванне, што назіраеш за чужым жыццём, калі цябе туды не клікалі. Умець зацягнуць публіку ў дзеянне на сцэне – таксама талент. Арганізатары імпрэзы суч_бел_літа такім талентам пакуль што не валодаюць. Не разумею, навошта трэба было даваць аб’явы, збіраць людзей … Сказалі б проста: "Будзе такая і такая тусня" – і ўсё, не было б ніякіх пытанняў.

Падчас літаратурнай вечарыны выступы паэтаў межаваліся з конкурсамі на веданне сучасных беларускіх літаратурных рэаліяў, а пераможцы былі ўзнагароджаныя каштоўнымі літаратурнымі прызамі.

Спонсарамі прызоў да конкурсаў, што ладзіліся як у інтэрнэт-суполцы, так і падчас вечарыны, паўсталі: Кампанія “БелТонМедыя”; Кнігарня “Логвінаў”; часопіс “Дзеяслоў”; выдавецтва “Галіяфы”; Барыс Пятровіч ды Уладзімер Арлоў.

Фота Вікторыі Біран.

Для budzma.org да суч_бел_літу далучаўся

Мартын Ветра

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Адзін камэнтар »

  1. # Ася Паплаўская | 15 траўня 2009, 11:56

    дзякуй вам, што прыйшлі і напісалі. добры артыкул :)
    толькі не Алег Башура, і Міхась. пасьля слушна напісалі. абдрукоўка, мабыць…

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »