7 ліпеня 1882 года (па новаму стылю) у самым цэнтры Беларусі, у фальварку Вязынка, з’явіўся на свет Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Здарылася гэта амаль на свята Івана Купалы, і потым, калі паэту, паводле беларускай традыцыі, спатрэбіцца псеўданім, ён спыніцца на гэтым адзіным — Янка Купала.

Да нашага часу жыве ў славян легенда пра тое, што ў самую кароткую летнюю ноч, у ноч на Івана Купалу, калі здзяйсняюцца самыя неверагодныя цуды, зацвітае на імгненне кветка папараці. Хто яе знойдзе — знойдзе і шчасце. Народнае павер’е сцвярджае: паміж лісцямі, падобнымі на крылы арла, нараджаецца на свет вогненная кветка. І толькі чалавек са смелым сэрцам і чыстай душой адважыцца сарваць кветку і не забаіцца ўступіць у двубой з нячыстай сілай, але ўжо тады смельчаку будуць падуладныя ўсе таямніцы і чары. З гэтай легенды і пачынаецца мастацкі свет Янкі Купалы, яе водгулле чуецца ва ўсёй яго творчасці.

Завяршалася купальскае свята назіраннем за ўзыходам сонца. Яно нібы «гуляла», пералівалася, дзялілася на некалькі частак, якія разбягаліся і зноў зыходзіліся ў адзінае кола. Свята Купалле — гімн сонцу, напамін пра тое, што святло заўсёды перасільвае цемру.

Праграма святкавання.

18.00 — купальскія песні з элементамі традыцыйнага абраду ў выкананні этнагурта «Ветах».

19.00 — літаратурна-музычная праграма «Казкай векаў блізкіх і далёкіх клічам, сонца, цябе…» — песні на словы Янкі Купалы і музычныя кампазіцыі прагучаць у выкананні беларускіх артыстаў:

19.00 — гурта «Alta mente»,

19.40 — Алеся Камоцкага,

20.20 — дуэта «Аксаміт»,

20.50 — Дар’і Кадамскай,

21.30 — Андрэя Касцені,

22.10 — Таццяны Беланогай,

22.50 — Яраша Малішэўскага.

У праграме пляценне купальскіх вянкоў, пошукі папараць-кветкі, майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў суполкі «Гістрыён» ў суправаджэнні гурта «Пераплут».

Кошт: 3 000 рубл.

P.S. Для Іванаў уваход вольны, для Марый таксама, але толькі ў тым выпадку, калі яны прыдуць у нацыянальных строях і з купальскімі вянкамі.

nn.by

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

5 каментароў »

  1. # Вольга | 6 лiпеня 2009, 22:19

    Неяк не зусім зразумела, дзе усе ж праходзіў гэты фэст????? З групай энтузіястаў шукалі яго і ў Вязынцы, а потым і ў Заслаўі (нават такія былі чуткі), але на жаль так нічога і не знайшлі… Ці гэта памылка мадэратара, ці мы не здолелі вычытаць у тэксце дакладныя месца і час? Шкада, вечар быў цудоўны, а мог быць усе ж такі лепей…

    [Адказаць]

  2. # by_fine | 7 лiпеня 2009, 02:26

    далучаюся да пытаньня Вольгі… шукалі-шукалі…

    [Адказаць]

  3. # Iрына | 7 лiпеня 2009, 09:48

    вельмі шкада, што на сайце з’явілася такая “утка”. можа мадэратары неяк растлумачаць людзям - як так атрымалась

    [Адказаць]

  4. # jula | 7 лiпеня 2009, 10:14

    Дужа прашу прабачэння за тыя нязручнасці, да якіх спрычынілася гэтая абвестка на сайце. Праўда, шаноўныя, крыніцай навіны ёсць і пазначана nn.by.

    [Адказаць]

  5. # Валярына | 8 лiпеня 2009, 10:38

    Імпрэза праходзіла ў музэі Янкі Купалы (Менск) 6 ліпеня.
    Але інфа рэальна блытаная. Каб мне самі ўдзельнікі не сказалі - век бы не зразумела :)

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Гэнік Лойка

| 9 сакавiка 2010

Гэнік Лойка 09 сакавіка 1962 нарадзіўся Гэнік Лойка, стваральнік унікальных скульптурных пленэраў “Легенды зь пяску”. Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »