Пакуль у выхадныя нам абяцалі мокры снег і да мінус пяці (як, вы не чулі?), творчая суполка «Спайка Шва» працягвае змаганне з усякімі праявамі холада і задубеласці. 20 красавіка гэтая самая «Спайка Шва», пры падрымцы грамадскай ініцыятывы «Будзьма беларусамі!» запрашае вас скокнуць у кавярню «Валерыя»: паслухаць анекдоты, фрашкі, досціпы, мексіканскі народны эпас і проста пагрэцца ў памяшканні.
У вечарыне ўдзел возмуць:
пацан з разбітым сэрцам – Дзяніс Тарасенка,
чалавек, які ў другі раз сутыкнуўся з ласём і зноў ацалеў, – Віталь Рыжкоў,
оперна-літаратурны прывід – Джэці (Вера Бурлак).
Вядзе вечарыну Павал Касцюкевіч.
Калі: 20 красавіка (панядзелак) а 19.00.
Дзе: кавярня «Валерыя» ( Валадарскага, 7)
Уваход вольны і ў дадатак з нас — кубак гарачай гарбаты.
П.С. Удзельнікі вечарыны навучаць усіх ахвочых, як правільна адрозніваць красавік ад сакавіка.