Вечарына польскай і беларускай паэзіі “Рэканструкцыя паэта”.

22 лістапада (субота) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, тэатар-студыя Міровіча (пр. Незалежнасьці, 81, другі паверх) адбудзецца вечарына польскай і беларускай паэзіі “РЭКАНСТРУКЦЫЯ ПАЭТА”.

У межах імпрэзы:

– творы клясыка ХХ стагодзьдзя Зьбігнева Гэрбэрта па-польску і па-беларуску;
– вершы Ўладзімера Арлова, Веры Бурлак, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча ў арыгінале і ў польскіх перакладах;
– прэзэнтацыя спэцыяльнага нумара часопіса “ARCHE”, прысьвечанага Зьбігневу Гэрбэрту;
– прэзэнтацыя дзьвюх кніг З.Гэрбэрта “Рэканструкцыя паэта” і “Спроба апісаньня”;
– прэзэнтацыя дзьвюхмоўнай анталёгіі беларускай паэзіі “Nie chylilem czola przed
moca”.

Удзел бяруць:

– укладальнікі анталёгіі Лявон Баршчэўскі і Адам Паморскі;
– беларускія паэты-ўдзельнікі анталёгіі;
– перакладчыкі З.Гэрбэрта (Марына Казлоўская, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч);
– музычны гурт “Рацыянальная дыета”;
– студэнты Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Вядзе імпрэзу Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 18.00.
Уваход вольны.

Тэгі: