“Верасень” № 3

01d0b2d0b5d180d0b0d181d0b5d0bdd18c32

Выйшаў з друку трэці нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле “Крытыка, публіцыстыка, эсэ” друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыгорам Сітніцам і Янам Маўзэрам, калядная анкета і іншыя цікавыя матэрыялы.

Пазнаёміцца з новым нумарам “Верасеня” можна на сядзібе ТБМ (Румянцава,13) а таксама ў кнігарні “Акадэмкніга”.
Творы аўтары могуць даслаць на e-mail рэдакцыі: verasenchas@gmail.com