Выстава іранскага мастацтва ў Гомелі

Выстава мастацтва Ірана адкрылася 26 лютага ў Гомелі. Больш за 30 відаў класічных персідзкіх дываноў і дывановых пано, сатканых майстрамі іранскіх гарадоў, будуць выстаўляцца ў залі цэнтральнай часткі палаца Румянцавых-Паскевічаў.

Таксама на выставе прадстаўленыя 50 мініяцюраў знакамітага іранскага мастака Махмуда Фаршчыяна. У яго творах адлюстраваныя  нацыянальныя традыцыі і ўсходні светапогляд. Карціны Фаршчыяна пакуль амаль невядомыя ў Расіі і Беларусі, аднак шырока вядомыя ў мусульманскім свеце і на Захадзе.

Такая выстава  праходзіць у горадзе над Сожам упершыню і экспануецца пры падтрымцы пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Тэкст цалкам.

Працягнецца выстава  да 12 красавіка.

Тэгі: